Усе навiны

Паслугі і сэрвісы МТС — у фарбах і выявах! Створаныя нейрасеткай карціны пераехалі ў салоны сувязі МТС.

Флагманскія салоны сувязі МТС у Мінску і абласных цэнтрах упрыгожылі незвычайныя арт-аб'екты — карціны, на якіх адлюстраваныя паслугі і сэрвісы кампаніі МТС. Усе выявы - адначасова і нечаканыя, і зразумелыя кліентам – былі створаныя штучным інтэлектам.

Створаныя нейрасеткай карціны пераехалі ў салоны сувязі МТС

Усяго з дапамогай папулярных нейрасетак створана 21 карціна ў гонар 21-годдзя кампаніі. Напярэдадні дня нараджэння кампаніі тэхналагічныя творы экспанаваліся ў сталічнай галерэі «Арт-Беларусь». За тыдзень выстаўку «Час тэхналогій 2.1» наведалі больш за 1200 чалавек.

Цяпер арт-аб'екты размешчаныя ў флагманскіх салонах сувязі МТС у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. На іх намаляваны папулярныя прадукты МТС: тарыфы «Безліміцішча Х» і BIG DATA, лінейка «Супер», плацежны сэрвіс «МТС Грошы», воблачныя паслугі МТС Cloud, праграма «Мой МТС», лічбавае тэлебачанне «МТС ТБ» і многія іншыя.

Створаныя нейрасеткай карціны пераехалі ў салоны сувязі МТС
Створаныя нейрасеткай карціны пераехалі ў салоны сувязі МТС
Створаныя нейрасеткай карціны пераехалі ў салоны сувязі МТС

Кампанія МТС з'яўляецца правадніком перадавых тэхналогій, таму яна не змагла прайсці міма ўстойлівага трэнду па выкарыстанню нейрасетак. Ідэя візуалізаваць паслугі і сэрвісы МТС дапамагла спалучыць тры стыхіі: мастацтва, тэхналогіі і камунікацыю. Праз яркія вобразы можна не толькі атрымаць асалоду ад эстэтыкі мастацкага аб'екта, але і патрэніраваць уяўленне. Або даведацца больш пра тую ці іншую паслугу або сэрвіс з дапамогай QR-кода.

Дарэчы, у рамках выстаўкі «Час тэхналогій 2.1» эксперт па лічбавай трансфармацыі і штучным інтэлекту Андрэй Цыган расказаў, як штучны інтэлект ужо выкарыстоўваецца ў розных галінах: рэкламе, прамысловасці, дызайне і медыцыне. Паглядзець лекцыю і даведацца пра практычнае прымяненне нейросетак можна па спасылцы.

Карціны, створаныя з дапамогай нейрасетак, можна ўбачыць у салонах сувязі МТС, размешчаных па адрасах:

  • Мінск, пр-т Незалежнасці, 95-4;
  • Брэст, пр-т Машэрава, 46-22;
  • Віцебск, пр-т Будаўнікоў, 8/2;
  • Гомель, вул. Сялянская, 26-57;
  • Гродна, вул. Чырвонаармейская, 3;
  • Магілёў, вул. Міронава, 21-46.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна