Усе навiны

Лета ў разгары! МТС запрашае правесці сваю найлепшую суботу на пляцоўцы ў цэнтры Мінска

Праект МТС «Быць лепш кожны дзень» набірае абароты! Кожную суботу на пляцоўцы МТС, размешчанай на тэрыторыі Lidbeer Dvor, збіраюцца дзясяткі чалавек, якія выбіраюць здаровы лад жыцця. Да чарговых карысных актыўнасцяў усе ахвочыя могуць далучыцца з 17 гадзін 29 ліпеня.

Праграма складзеная так, што наведвальнікі пляцоўкі МТС не сумуюць ні хвіліны на працягу 5 гадзін. Фізічныя актыўнасці змяняюць конкурсы, віктарыны і танцавальныя інтэрактывы.

МТС запрашае правесці сваю найлепшую суботу на пляцоўцы ў цэнтры Мінска
МТС запрашае правесці сваю найлепшую суботу на пляцоўцы ў цэнтры Мінска

29 ліпеня ў рамках праекта «Быць лепш кожны дзень» пройдзе 4 майстар-класы:

  • па фітнесу – ад трэнера клуба F-FITNESS;
  • па пілатэсу - ад інструктара фітнес-цэнтра «Аргумент»;
  • па зумбе - ад інструктара фітнес-клуба Bailando;
  • па бачаце - ад кіраўнікоў школы танцаў Dance forever.

Таксама дарослыя і дзеці змогуць рабіць прыгожыя фота на памяць, а ў завяршэнні вечара - атрымаць асалоду ад музычных хітоў ад DJ Raiz.

МТС запрашае правесці сваю найлепшую суботу на пляцоўцы ў цэнтры Мінска
МТС запрашае правесці сваю найлепшую суботу на пляцоўцы ў цэнтры Мінска
МТС запрашае правесці сваю найлепшую суботу на пляцоўцы ў цэнтры Мінска

МТС адкрыў пляцоўку ў цэнтры Мінска 30 чэрвеня, прапанаваўшы далучыцца да новага праекта «Быць лепш кожны дзень». Ён стаў працягам папулярнай ініцыятывы #МаяТрэніроўкаСёння. Менавіта яна некалі аб'яднала тысячы прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. А сёння - зноў збірае неабыякавых да гэтай тэмы жыхароў Беларусі.

Падпісвайцеся на нашы афіцыйныя акаўнты ў Instаgram, Facebook, Вконтакте і сачыце за праграмай вечароў. Далучыцца да бясплатных актыўнасцяў і майстар-класаў праекта «Быць лепш кожны дзень» можна кожную суботу з 17.00 на тэрыторыі Lidbeer Dvor. Адрас: г. Мінск, вул. Кульман, 1/8.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна