Адправіцца на пошукі скарбаў, вывучаць таямнічыя старажытныя грабніцы і супрацьстаяць неверагодна небяспечным праціўнікам – усё гэта можна зрабіць ва ўтульнай хатняй абстаноўцы. Сабралі падборку захапляльных кніг прыгодніцкага жанру, якія дапамогуць добра правесці час дарослым і дзецям. Прачытаць іх можна, падключыўшы падпіску ад МТС «Кнігі з Літрэс».
«Прыгоды Гекльберы Фіна», Марк Твен
Нестарэючая класіка сусветнай літаратуры. Як бы сёння сказалі кіношнікі - спін-оф пра сябра Тома Соера. Просты амерыканскі падлетак адпраўляецца ў падарожжа па краіне, па дарозе трапляючы ў самыя нечаканыя сітуацыі, з якіх далёка не кожны дарослы зможа знайсці выйсце.
«Дзіўнае падарожжа доктара Дулітла», Х'ю Лофтынг
Прыгоды добрага доктара, які ўмее разумець мовы звяроў. Яму і яго камандзе трэба будзе перасекчы адкрытае мора, наведаць закінуты востраў, сустрэцца з піратамі, дзікунамі і жудаснымі пачварамі.
«Востраў скарбаў. Уладальнік Баллантрэ», Роберт Льюіс Стывенсан
Два прыклады ўзорнай прыгодніцкай літаратуры пад адной вокладкай. У адным выпадку вы зможаце прасачыць за прыгодамі хлопчыка Джымі, які адправіўся на пошукі пірацкага скарбу. У другім - за жорсткай міжусобнай варожасцю двух братоў з выдатна выпісанымі характарамі і напружанай вострасюжэтнай лініяй.
«Падарожжа да цэнтра Зямлі / A Journey to the Centre of the Earth», Жуль Верн (англійская мова)»
Магчыма, самая фантастычная кніга з усіх твораў французскага мэтра. Вялікімі падводнымі лодкамі, лятальнымі апаратамі цяжэй паветра і вандраваннямі ў космас сёння ўжо нікога не здзівіш. А вось спусціцца да цэнтра Зямлі і сустрэць жывых дыназаўраў пакуль яшчэ нікому не ўдавалася.
Тэкст даступны на англійскай мове, забяспечаны граматычным каментарыям і слоўнікам.
«Небяспечныя маршруты», зборнік апавяданняў розных аўтараў
Вялікая калекцыя апавяданняў ад такіх класікаў жанру, як Артур Конан Дойл, Герберт Уэлс, Майн Рыд, Луі Бусенар, Джэк Лондан і многіх іншых. Куды толькі не трапляюць іх героі: у льды Паўночнага полюса, пад пякучае сонца Афрыкі, у зыбучыя пяскі Індыі і нават у неабсяжную сібірскую тайгу. Сумаваць сапраўды не давядзецца!
«Гісторыя аднаго паражэння», Грынга Грындрс
Прыгоды адбываліся не толькі ў мінулым, яны нас чакаюць і ў нашыя дні. Тут можна паназіраць, як радавы мінамётнай батарэі Цімур Спічкін супрацьстаіць уварванню іншапланецян.
«Марс 2028», Аліса Дж. Кей
Бліжэйшая будучыня. Менеджар Мікіта Аверын узначальвае падрыхтоўку да палёту на Марс. Аднак не ўсе пытанні, якія ўзнікаюць, ляжаць у плоскасці навукі. Каб адказаць на іх, кіраўніку праекта спатрэбіцца нешта большае, чым звычайна патрабуецца ад праўленца.
«Як Маленькі Сіні Кіт пакарыў акіян», Кацярына Берн
Мілая дзіцячая кніга, якая пазнаёміць юных чытачоў са светам Ціхага акіяна вачамі Маленькага Сіняга Кіта. Дзякуючы займальнаму сюжэту і маляўнічым ілюстрацыям яна ідэальна падыходзіць для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў.
«Лаўцы маланак», Вольга Цяпеніна
Фолья і Ром жывуць на Тэрыторыі Вечных Навальніц, дзе ловяць маланкі ў пасткі. Аднойчы Ром спрабуе злавіць маланку жаданняў, але ў выніку маладыя людзі аказваюцца ў іншым свеце. Цяпер ім трэба знайсці дарогу дадому...
***
Каб скарыстаць сэрвіс, неабходна актываваць падпіску «Кнігі з Літрэс, Стандарт» адным са спосабаў:
- Набраць USSD *335#
- Адправіць SMS на нумар 3353 з лацінскай літарай «A» або «a»
- Зайсці ў праграму «Мой МТС» у раздзел «Паслугі»
Затым можна перайсці па SMS у асабісты кабінет сайта http://www.litres.ru/ або наладзіць мабільную праграму «Літрэс» для прылад iOS и Android.
Для новых абанентаў дзейнічае бясплатны пэрыяд на 7 дзён. Пасля яго надыходзіць пасутачная аплата - 0,30 рубля ў дзень. Інтэрнэт-трафік на сайце або ў праграме падчас карыстання сэрвісам не тарыфікуецца.