«Чалавек і тэхналогіі»: МТС правядзе бясплатны інтэрактыўны лекторый па кібербяспецы і нейраанатоміі ў цэнтры Мінска
26 жніўня МТС запрашае наведаць інтэрактыўны лекторый «Чалавек і тэхналогіі» на тэрыторыі папулярнай лакацыі Lidbeer Dvor у цэнтры Мінска. На працягу суботняга вечара дарослыя і дзеці могуць паслухаць бясплатныя лекцыі ад спецыялістаў па кібербяспецы і нейраанатоміі, прайсці тэматычны анлайн-тэст і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі на іншых актыўнасцях.
Пачнецца інтэрактыўны лекторый «Чалавек і тэхналогіі» ў 17.00. Прадстаўнік міжнароднай кампаніі Kaspersky, якая спецыялізуецца на распрацоўцы сістэм кіберабароны, Дзмітрый Кудрэвіч раскажа пра развіццё лічбавага свету і метады індывідуальнай і карпаратыўнай абароны. Нейраанатам, кандыдат медыцынскіх навук Андрэй Сокал растлумачыць, як выконваць баланс пры выкарыстанні смартфонаў, каб эфектыўна працаваць і моцна спаць.
На пляцоўцы МТС будзе не толькі пазнавальна, але і весела. Дарослыя і дзеці могуць прыняць удзел у спаборніцтвах па роба-сума, патрэніраваць сваю спрытнасць і трываласць у кіраванні робатам-спартсменам, сабраць велізарны пазл, а таксама стварыць свой уласны дызайнерскі аксесуар з дапамогай 3D-ручкі.
Акрамя таго, госці пляцоўкі змогуць «палятаць» пад зорным небам, зрабіць прыгожыя фатаграфіі на незвычайных неонавых арэлях і адзначыцца ў сацсетках — Instаgram, Facebook, Вконтакте . А завершыцца вечар пад гукі электроннай музыкі ад DJ Lady Marris – ва ўтульнай lounge-прасторы.
Далучыцца да актыўнасцей пляцоўкі МТС можна будзе 26 жніўня (субота) з 17.00 да 22.00 на тэрыторыі Lidbeer Dvor. Уваход - бясплатны. Адрас: г. Мінск, вул. Кульман, 1/8.