Рэгістрацыя на Сямейны забег адкрытая! Юныя атлеты прабягуць па «дарослай» трасе Мінскага паўмарафону | Навіны МТС
Усе навiны

Рэгістрацыя на Сямейны забег адкрытая! Юныя атлеты прабягуць па «дарослай» трасе Мінскага паўмарафону

МТС, Белаграпрамбанк, Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі запрашаюць узяць удзел у Сямейным забегу, які пройдзе 10 верасня 2023 года ў рамках Мінскага паўмарафону. Пераадолець дыстанцыю ў 1,4 кіламетра па «дарослай» трасе могуць юныя атлеты ад 0 да 12 гадоў. Удзел у спартыўным мерапрыемстве бясплатны!

Рэгістрацыя на Сямейны забег адкрытая! Юныя атлеты прабягуць па «дарослай» трасе Мінскага паўмарафону

Каб выйсці на трасу Сямейнага забегу неабходна зарэгістравацца на сайце Мінскага паўмарафону. На дыстанцыю 1,4 км запрашаюцца дзеці ад 0 да 12 годоў. Пры гэтым дзеці да 6 гадоў могуць бегчы толькі з бацькамі. На фінішы кожнае дзіця атрымае медаль чэмпіёна.

Сямейны забег стане часткай дабрачыннай ініцыятывы. У час рэгістрацыі бацькі юных атлетаў змогуць зрабіць ахвяраванне ў падтрымку дзяцей з інваліднасцю. Пры суме ўзносу 35 рублёў і вышэй удзельнікі атрымаюць футболку з сімволікай забегу. Забраць яе можна будзе ў месцы выдачы рэгістрацыйных нумароў з 7 верасня на стойцы ЮНІСЭФ. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на закупку дапаможнага абсталявання, каб дзеці з інваліднасцю маглі вучыцца разам з равеснікамі. Бо камусьці патрэбны спецыяльныя парта і крэсла, а камусьці камунікатар, каб арганізаваць працэс навучання.

Таксама падчас правядзення Сямейнага забегу для дзяцей будзе працаваць інтэрактыўна-забаўляльная пляцоўка на запасным полі стадыёна «Дынама». Там можна будзе зрабіць яркія фатаграфіі, паўдзельнічаць у конкурсах, даведацца больш пра праграмы ЮНІСЕФ і развіццё інклюзіўнай адукацыі, а таксама наведаць пляцоўку дзіцячай лёгкай атлетыкі, абсталяваную спецыяльным інвентаром, каб юныя спартсмены змаглі пазнаёміцца з гэтым відам спорту.

«Мінскі паўмарафон - гэта знакавая падзея для сталіцы. І мы жадаем, каб дзеці маглі стаць часткай гэтага спартыўнага свята. Мы ведаем, як радуецца кожнае дзіця, якое пераадольвае дыстанцыю і пачувае сябе чэмпіёнам. Але галоўнае, дзякуючы такому маштабнаму мерапрыемству мы можам звярнуць увагу на пытанні дзяцей з інваліднасцю і разам з нацыянальнымі партнёрамі і ў далейшым садзейнічаць развіццю інклюзіўнай адукацыі ў краіне. Вельмі важна, каб ні адно дзіця не было самотнае ў сваіх цяжкасцях, каб кожнае дзіця мела магчымасць вучыцца ў школе», — падкрэсліў Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рустам Хайдараў.

«МТС традыцыйна падтрымлівае спартыўныя мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю здаровага і актыўнага ладу жыцця. Адным з такіх яскравых прыкладаў з'яўляецца штогадовы дабрачынны забег для дзяцей у рамках Мінскага паўмарафону. Гэта выдатная нагода сабрацца разам і дапамагчы тым, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу. І мы чакаем, што ў гэтым годзе да маштабнага праекта далучыцца яшчэ больш юных удзельнікаў», — Уладзіслаў Андрэйчанка, Генеральны дырэктар кампаніі МТС

ЮНІСЕФ у Беларусі разам з партнёрамі традыцыйна прымае ўдзел у Мінскім паўмарафоне з дабрачыннай ініцыятывай у падтрымку дзяцей з інваліднасцю. Так, дзякуючы дабрачыннай ініцыятыве ў 2022 годзе дапамогу атрымалі дзеці з Кобрынскага ЦВКІРа.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна