Усе навiны

Спартыўны ўікэнд разам з МТС! Запрашаем на бясплатныя трэніроўкі і лекцыю ў цэнтры Мінска

МТС зноў запрашае ўсіх жадаючых правесці выхадны на пляцоўцы праекта «Быць лепш кожны дзень» у цэнтры Мінска. Жыхары і госці сталіцы змогуць паслухаць лекцыю пра збалансаванае харчаванне, а таксама ўмацаваць цела і выпрастаць постаць з дапамогай комплексу спецыяльных практыкаванняў. Акрамя таго, вечар суботы будзе напоўнены забавамі, конкурсамі і танцамі - пад гукі гарачых хітоў ад DJ Lady Marris.

Спартыўны ўікэнд разам з МТС! Запрашаем на бясплатныя трэніроўкі і лекцыю ў цэнтры Мінска

9 верасня пляцоўка МТС у цэнтры Мінска будзе адкрытая з 17:00. Наведвальнікаў чакаюць наступныя актыўнасці

  • Майстар-клас па расцяжцы ад Віялеты Калеснікавай;
  • Лекцыя «Пажыўнасць важнейшая за калорыі: збалансаванае харчаванне для падаўжэння маладосці» ад Віялеты Калеснікавай і Святланы Ганчаровай;
  • Майстар-клас «Здаровая спіна і постаць» ад Алены Васільевай;
  • Майстар-клас па зумбе ад Марыі Кракатнёвай.

Далучайцеся да трэніровак, падпісвайцеся на афіцыйныя акаўнты МТС у  InstаgramFacebookВконтакте.

Прыняць удзел у бясплатных актыўнасцях і майстар-класах праекта «Быць лепш кожны дзень» можна кожную суботу з 17.00 на тэрыторыі Lidbeer Dvor. Адрас: г. Мінск, вул. Кульман, 1/8.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна