10 верасня адной з дыстанцый Мінскага паўмарафону стаў Сямейны забег, падчас якога 2 тысячы дзяцей прабеглі 1,4 км. Арганізатарамі мерапрыемства для юных спартсменаў выступілі кампаніі МТС і Белаграпрамбанк, а таксама Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Больш за тое, каманда МТС пад хештэгам #Ябягу выйшла на асноўныя старты маштабнага лёгкаатлетычнага форуму.
Усяго ў Мінскім паўмарафоне прынялі ўдзел больш за 15 тысяч аматараў бегу з 17 краін — ЗША, Кітая, Швейцарыі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Расіі, Аўстрыі, Турцыі і інш.
Традыцыйна маршрут Сямейнага забегу пачынаўся ад стадыёна «Дынама» на вул. Кірава і праходзіў па той жа трасе, дзе беглі дарослыя ўдзельнікі Мінскага паўмарафону. 2 тысячы бегуноў ад 0 да 12 гадоў з лёгкасцю пераадолелі дыстанцыю ў 1,4 км. Колькасць удзельнікаў Сямейнага забегу была прыкметна большай, бо самыя маленькія спартсмены беглі разам з бацькамі, братамі і сёстрамі. А на фінішы ўсе атрымалі заслужаны медаль чэмпіёна.
Сямейны забег - гэта частка дабрачыннай ініцыятывы. Многія бацькі падчас рэгістрацыі зрабілі ахвяраванне ў падтрымку дзяцей з інваліднасцю. Пры суме дабрачыннага ўзносу ад 35 рублёў удзельнікі забегу атрымалі футболку з сімволікай спартыўнага мерапрыемства. Усе сабраныя сродкі ЮНІСЕФ накіруе на закупку спецыялізаванага абсталявання, якое дазволіць дзецям з інваліднасцю вучыцца нараўне з аднагодкамі.
Акрамя таго, асаблівай папулярнасцю ў дзяцей карысталася інтэрактыўная пляцоўка. Тут яны маглі не толькі размяцца і падрыхтавацца да старту, але і зрабіць маляўнічыя фатаграфіі, даведацца больш пра праграмы ЮНІСЕФ і развіццё інклюзіўнай адукацыі, а таксама наведаць пляцоўку дзіцячай лёгкай атлетыкі, абсталяваную спецыяльным інвентаром, каб пазнаёміцца з гэтым відам спорту.
Ідэя папулярызацыі здаровага ладу жыцця і ўдзел у Мінскім паўмарафоне знайшла актыўную падтрымку сярод супрацоўнікаў МТС. 18 чалавек аб'ядналіся ў каманду #Ябягу і далучыліся да маштабнага лёгкаатлетычнага забегу. Кожны з супрацоўнікаў прабег сваю камфортную дыстанцыю - 5, 10 або 21 кіламетр.
«Наша кампанія не першы год падтрымлівае дабрачынны забег у межах Мінскага паўмарафону. І гэты год не выключэнне. Сямейны забег - гэта магчымасць для дзяцей і бацькоў не толькі з карысцю правесці час, але і дапамагчы тым, хто сапраўды ў гэтым мае патрэбу. Магчыма, сярод дзяцей, якія прабеглі дыстанцыю ёсць будучыя алімпійскія чэмпіёны. Бо такія спаборніцтвы натхняюць. Акрамя таго, сёлета супрацоўнікі МТС упершыню аб'ядналіся ў каманду і прынялі ўдзел у Мінскім паўмарафоне. Адна справа назіраць з боку, а зусім іншае - выйсці на старт. Гэта патрабуе сур'ёзных намаганняў і падрыхтоўкі. І мы даказалі, што здольныя справіцца з любымі выклікамі», — адзначыў Міхаіл Панамароў, першы намеснік генеральнага дырэктара - намеснік генеральнага дырэктара па фінансавых пытаннях кампаніі МТС, удзельнік каманды МТС #ЯБягу
МТС падтрымлівае Мінскі паўмарафон з 2017 года. У мінулым годзе дзякуючы сумеснай дабрачыннай ініцыятыве з ЮНІСЕФ у Беларусі дапамогу атрымалі дзеці з Кобрынскага ЦВКІРа..