МТС запрашае ўсіх жадаючых акунуцца ў захапляльны свет нейрасетак на бясплатнай лекцыі, якая адбудзецца 16 верасня на тэрыторыі папулярнай лакацыі Lidbeer Dvor у цэнтры Мінска. Эксперт у галіне штучнага інтэлекту Андрэй Цыган падзеліцца сакрэтамі работы нейрасетак. Мерапрыемства стане завяршэннем праекта МТС «Быць лепш кожны дзень», які ўсё лета дарыў мінчанам і гасцям сталіцы мноства магчымасцей для навучання і забаў.
Штучны інтэлект ужо трывала ўвайшоў у жыццё людзей. Але ці заменяць нейрасеткі чалавека або ў якія прафесіі прыйдзе канчаткова? Андрэй Цыган, эксперт у галіне штучнага інтэлекту адкажа на гэтае і іншыя пытанні на лекцыі «Нейрамастацтва: як рэалізаваць свой творчы патэнцыял з дапамогай штучнага інтэлекту».
А яшчэ ён закране тэму ўвасаблення ў жыццё сваіх ідэй з дапамогай штучнага інтэлекту. Спецыяліст дасць рабочыя лайфхакі па выкарыстанню нейрасетак, якія змогуць спатрэбіцца ў розных сферах. Намаляваць карціну, напісаць сцэнарый, зняць кароткаметражку, зрабіць дызайн афішы - пасля лекцыі кожны можа паспрабаваць сучасныя і даступныя інструменты на аснове ШІ.
Акрамя таго, гасцям пляцоўкі МТС можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе і стварыць свой уласны дызайнерскі аксесуар з дапамогай 3D-ручкі, праверыць веды на тэму тэхналогій у кахуце. А таксама кожны зможа паказаць свае танцавальныя таленты, паўтараючы прафесійныя рухі. Найлепшыя выканаўцы атрымаюць прыемныя сувеніры ад МТС.
Далучыцца да актыўнасцяў праекта «Быць лепш кожны дзень» можна з 17.00. Лекцыя «Нейрамастацтва: як рэалізаваць свой творчы патэнцыял з дапамогай штучнага інтэлекту» пачнецца ў 18.00. Адрас пляцоўкі МТС: г. Мінск, вул. Кульман, 1/8, тэрыторыя Lidbeer Dvor.
Праект «Быць лепш кожны дзень», які стартаваў 30 чэрвеня 2023 года, у фармаце суботніх вечароў падыходзіць да завяршэння. Аднак да канца верасня на пляцоўцы МТС будуць праходзіць кінапаказы фільмаў і серыялаў з відэасэрвісу МТС ТБ. За раскладам кінасеансаў можна сачыць у афіцыйных акаўнтах МТС: Instаgram, Facebook, Вконтакте.