Усе навiны

Спецыяльная прапанова для вывучэння лаяльнасці кліентаў: 1000 бясплатных анлайн-анкет у SMS-сэрвісе «МТС Апытанне»

МТС прапануе карпаратыўным кліентам сэрвісу «МТС Апытанне» падключыць паслугу «Праходжанне апытання» і атрымаць 100%-ю зніжку на 1000 анлайн-анкет. Спецыяльная прапанова дзейнічае да 31 снежня 2023 года.

Спецыяльная прапанова для вывучэння лаяльнасці кліентаў: 1000 бясплатных анлайн-анкет у SMS-сэрвісе «МТС Апытанне»

«МТС Апытанне» - гэта SMS-сэрвіс, які дае магчымасць бізнесу атрымліваць зваротную сувязь ад кліентаў праз інтэрактыўныя апытанні. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць вымяраць узровень пазнавальнасці брэнда, аналізаваць якасць уласных прадуктаў і паслуг, а таксама праводзіць HR-апытанні сваіх работнікаў.

Зніжка 100% на 1000 запоўненых анлайн-анкет будзе даступная новым кліентам на працягу трох месяцаў пасля падключэння паслугі «Праходжанне апытання». У выніку эканомія складзе да 2,5 тысячы рублёў. Скарыстаць прапанову можна да канца 2023 года. Больш падрабязныя правілы — тут.

Прапанова асабліва актуальная для банкаў, крэдытных арганізацый, магазінаў, гандлёвых сетак, медыцынскіх устаноў, страхавых кампаній, салонаў прыгажосці, рэстаранаў і многіх іншых бізнесаў, якім важна разумець меркаванне кліентаў і работнікаў.

Больш падрабязная інфармацыя пра сэрвіс «МТС Апытанне» — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна