Дастойныя сярод роўных: вызначылася каманда-пераможца Хакатона, які правялі кампанія МТС і БДУ.
Прадуктыўна завяршыўся трохдзённы конкурс лічбавых ідэй, арганізаваны кампаніяй МТС і БДУ. У фінале Хакатона студэнты прадставілі свае варыянты па пашырэнню магчымасцяў анлайн-куплі з дапамогай праграмы «Мой МТС». Галоўны прыз 5 000 рублёў атрымалі студэнткі БДУ Настасся Турляк і Валерыя Селівонец.
Удзельнікі конкурсу распрацоўвалі прататып інтэрфейсу па ўкараненню электронных сертыфікатаў у праграму «Мой МТС». У фінале 17 каманд прапанавалі свае праекты аўтарытэтнаму журы. Да задачы студэнты падышлі крэатыўна. Адны ўдзельнікі рэкамендавалі сінхранізаваць падарункавыя сертыфікаты з wish-лістом або календаром святаў, а іншыя - дастаўляць іх з дапамогай эмаджы, push-паведамленняў або спасылак.
Па выніках перамогу ў конкурсе атрымаў праект Анастасіі Турляк і Валерыі Селівонец, студэнтак БДУ. Іх рашэнне адрознівалася нестандартным візуалам і тым, што бонус ад куплі электроннага сертыфіката атрымлівае ў тым ліку той, хто яго дорыць.
«Мы лічым, што кожны падарунак, нават калі атрымліваеш яго ў лічбавым выглядзе, павінен дарыць эмоцыі, таму «ўпрыгожылі» рашэнне запамінальнай выявай. Дзякуй арганізатарам за высокую ацэнку нашага праекта», — падзяліліся ўражаннямі Анастасія Турляк і Валерыя Селівонец.
Кампанія МТС пастаянна развівае напрамак Е-commerce, паляпшаючы прадукты і сэрвісы для сваіх кліентаў. Ідэі, якія былі прадстаўленыя на Хакатоне, магчыма, дапамогуць вывесці карыстальны сэрвіс на новы ўзровень: пашырыць варыянты анлайн-куплі, зрабіць шлях да тавараў або паслуг прасцей і камфортней.
«Мы ўражаныя высокім узроўнем праектаў. Многія ідэі былі дастаткова нечаканымі і здзівілі вопытных спецыялістаў у сферы Е-commerce. Хакатон быў задуманы як стартавая пляцоўка для таленавітай моладзі, з дапамогай якой яны могуць адтачыць свае навыкі і падрыхтавацца да прафесійнай дзейнасці. Спадзяемся, удзельнікі атрымалі важны і карысны вопыт», — падкрэсліў Мікалай Булаш, намеснік Генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях кампаніі МТС.
«Выказваем падзяку кампаніі МТС, якая верыць у патэнцыял нашай моладзі. Згодны з калегамі па экспертнай камісіі: кожны праект, які выйшаў у фінал, варты ўвагі. Гэта яшчэ раз пацвярджае, наколькі матываваныя беларускія студэнты развівацца і далучацца да вырашэння прыкладных задач з рэальнага сектара эканомікі», — адзначыў Дзмітрый Курловіч, першы прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Space Hackathon with MTC праходзіў з 11 па 13 кастрычніка ў Мінску: каманды слухалі лекцыі ад спецыялістаў МТС, праходзілі навучальныя трэнінгі ад запрошаных экспертаў, а потым прэзентавалі рашэнні ў фармаце пітчаў.