МТС выступіў афіцыйным партнёрам Міжнароднага конкурсу юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало-2023», які прайшоў у Наваполацку. Уладальніцай Гран-пры фестывалю і флагманскага смартфона ад кампаніі МТС стала 11-гадовая мінчанка Амалія Сухан.
Сёлета ў Наваполацк прыехалі больш за 40 юных выканаўцаў з Беларусі, Арменіі, Расіі і Грузіі. Вакальныя і артыстычныя даныя юных выканаўцаў ацэньвала прафесійнае журы. Пераможцаў вызначалі ў трох узроставых групах: 8-11 гадоў, 12-14 гадоў і 15-17 гадоў.
У малодшай узроставай групе лепшай стала Аліна Сазонава з Магілёва, у сярэдняй катэгорыі перамагла Анастасія Ціхамірава з расійскага горада Невель. Ульяне Цішчанка з Магілёва журы аддало першынство ў старэйшай групе. Гран-пры конкурсу атрымала Амалія Сухан з Мінска. Усім прызёрам уручылі дыпломы і каштоўныя прызы.