Цэнтр кібербяспекі МТС паспяхова прайшоў атэстацыю і на сённяшні дзень поўнасцю адпавядае патрабаванням загаду Аператыўна-аналітычнага цэнтра (ААЦ) пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2023 г. №130. Заключэнне экспертызы пацвярджае, што ўзровень кампетэнцый спецыялістаў МТС, а таксама яго тэхнічнага і дакументальнага абсталявання дазваляе забяспечваць высокую ступень бяспекі інфармацыйных сістэм, у тым ліку аднесеных да крытычна важных аб'ектаў.
Цэнтр кібербяспекі МТС стаў часткай Нацыянальнай сістэмы забеспячэння кібербяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. Яе стварэнне прадугледжанае Указам №40 ад 14 лютага 2023 г. «Аб кібербяспецы», які прадугледжвае пабудову сеткі цэнтраў кібербяспекі. Іх каардынацыю забяспечвае Нацыянальны цэнтр кібербяспекі, створаны ў Аператыўна-аналітычным цэнтры (ААЦ) пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Праходжанне атэстацыі стала апошнім этапам стварэння Цэнтра кібербяспекі, які пачынае аказанне паслуг дзяржаўным органам і бізнесу ў адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства.
Пабудова Нацыянальнай сістэмы забеспячэння кібербяспекі абумоўлена бесперапынным ростам кіберпагроз і неабходнасцю процідзеяння ім. Яна прадугледжвае не толькі стварэнне ЦКБ у стратэгічна значных для краіны ведамствах, але і магчымасць аказання імі паслуг іншым арганізацыям і прадпрыемствам, у тым ліку камерцыйным.
«Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі, у тым ліку і кібербяспекі, з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця кампаніі МТС. На працягу доўгага часу мы ўдзяляем дастаткова ўвагі кібербяспецы сваіх інфармацыйных сістэм, а цяпер, пасля атрымання адпаведнасці патрабаванням рэгулятара, кампанія можа аказваць паслугі кібербяспекі сваім кліентам на дагаворнай аснове, тым самым дапамагаючы забяспечваць ім стабільнасць функцыянавання і далейшага развіцця», — падкрэслілі ў кампаніі МТС.
Спецыялісты Цэнтра кібербяспекі МТС здольныя праводзіць аналіз ступені абароненасці IT-інфраструктуры, ажыццяўляць расследаванне кіберынцыдэнтаў, укараняць і адміністраваць розныя рашэнні па кібербяспецы. Даступная таксама паслуга комплекснага забеспячэння кібербяспекі і рэагавання на кіберінцыдэнты, у тым ліку пастаяннае забеспячэнне аналізу падзей інфармацыйнай бяспекі ў ІТ-інфраструктуры ў рэжыме 24/7.
Цэнтр кібербяспекі МТС аказвае паслугі забеспячэння кібербяспекі на базе воблачных тэхналогій МТС Cloud.
Падрабязную інфармацыю пра Цэнтр кібербяспекі МТС можна паглядзець тут.