Усе навiны

МТС падтрымаў «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — адну з галоўных культурных падзей лета

Кампанія МТС па традыцыі стала партнёрам летняга фестывалю «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў». Ён прайшоў у беларускім Версалі 14-ы раз і сабраў шматлікіх прыхільнікаў класічнага мастацтва.

МТС падтрымаў «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — адну з галоўных культурных падзей лета
МТС падтрымаў «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — адну з галоўных культурных падзей лета

Адкрыў фестываль балет А. Адама «Жызэль» у пастаноўцы майстроў Вялікага тэатра Беларусі — галоўнага балетмайстра Ігара Колба і галоўнага дырыжора Арцёма Макарава. Сарвала авацыі і опера П. Чайкоўскага «Іаланта» ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра Ганны Маторнай.

Таксама з аншлагам прайшлі 6 канцэртных праграм у Тэатральнай зале замка і традыцыйны канцэрт у Касцёле Божага Цела.

МТС падтрымаў «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — адну з галоўных культурных падзей лета
МТС падтрымаў «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — адну з галоўных культурных падзей лета

Фінальным акордам свята стаў гала-канцэрт зорак оперы і балета пад скляпеннямі рэзідэнцыі Радзівілаў, над пастаноўкай якога працавалі знакамітая беларуская спявачка Аксана Волкава ў якасці рэжысёра і дырыжор Юрый Караваеў.

Усяго канцэрты і спектаклі ў Нясвіжы наведалі больш за 4 тысячы чалавек з 18 краін.

У гэтым годзе Вялікі тэатр пры падтрымцы кампаніі МТС, партнёра культурнага праекта «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў», падрыхтаваў да фестывалю незвычайны сюрпрыз: тэматычны стыкерпак «Радзівілаўскія суслікі». На тры дні гэты звярок стаў сімвалам «Вечароў» і Нясвіжа, бо гэта адзінае месца ў Беларусі, дзе яны жывуць.

МТС падтрымаў «Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў» — адну з галоўных культурных падзей лета

Папярэдняя навіна

Наступная навіна