МТС папярэджвае пра новыя схемы махлярства для атрымання доступу да персанальных даных абанентаў. Зламыснікі тэлефануюць праз месенджары (WhatsApp, Viber і інш.) або з замежных нумароў, прадстаўляюцца супрацоўнікамі мабільнага аператара і пад маркай неабходнасці прадаўжэння дагавора прапануюць наладзіць фэйкавую праграму «Мой МТС» з установачнага APK-файла, які папярэдне дасылаюць асабістым паведамленнем.
Пасля ўстаноўкі фэйкавай праграмы, карыстальнікі даюць ашуканцам доступ да сваіх даных, уключаючы лагіны і паролі, што дазваляе зламыснікам бесперашкодна атрымліваць доступ да банкаўскіх рахункаў, асабістай перапісцы, СМС і іншай канфідэнцыяльнай інфармацыі.
Каб абараніць сябе ад ашуканцаў, МТС рэкамендуе прытрымлівацца некалькіх простых, але важных правілаў:
- Супрацоўнікі мабільных аператараў не тэлефануюць абанентам праз месенджары і не выкарыстоўваюць нумары замежных аператараў, не патрабуюць змяніць паролі пад дыктоўку;
- Калі вам тэлефануюць праз любы месенджар з невядомага або замежнага нумара - не перадавайце асабістыя даныя, перапыніце размову і звярніцеся ў афіцыйны кантактны цэнтр МТС (0890) для праверкі інфармацыі;
- Праграму «Мой МТС» можна спампаваць толькі з афіцыйных магазінаў Google Play і App Store. Ніколі не ўстанаўлівайце праграму па спасылках, атрыманых праз месенджары або ад невядомых крыніц;
- Каб вырашыць любыя пытанні, звязаных з паслугамі МТС, выкарыстоўвайце толькі афіцыйныя каналы сувязі, вызначаныя на афіцыйным сайце кампаніі;
- Дагаворы з кампаніяй МТС заключаюцца на бестэрміновай аснове і прадаўжаюцца аўтаматычна.
Больш падрабязна пра правілы лічбавай бяспекі можна азнаёміцца тут.