Усе навiны

МТС прызнаны лепшым мабільным аператарам Беларусі па выніках бізнес-прэміі «Нумар адзін»

МТС удастоены звання «Мабільны аператар № 1» у Беларусі на VIII штогадовай прэміі «Нумар адзін», яшчэ раз пацвердзіўшы сваё лідэрства ў тэлекамунікацыйнай галіне краіны. Кампанія працягвае развіваць сеткі, укараняць найноўшыя тэхналогіі і забяспечваць высокі ўзровень абслугоўвання кліентаў.

МТС прызнаны лепшым мабільным аператарам Беларусі па выніках бізнес-прэміі «Нумар адзін»

У 2024 годзе ўдзел у конкурсе бралі тысячы брэндаў з розных сфер, у тым ліку банкаўская, медыцынская і тэлекамунікацыйная. Пераможцаў вызначалі па выніках адкрытага анлайн-галасавання спажыўцоў, журы (лідэраў меркаванняў) і аргкамітэта.

Маштабнае галасаванне за лепшыя тавары і паслугі ў Беларусі праводзілася анлайн на сайце Topbrand.media з 15 па 25 сакавіка. Сёлета ў выбары найлепшых прынялі ўдзел больш за 84 тысячы рэспандэнтаў.

«Гэтая ўзнагарода з'яўляецца чарговым доказам таго, што мы выбралі правільны вектар развіцця кампаніі, каб штодня даваць нашым кліентам самыя сучасныя і надзейныя тэлекамунікацыйныя паслугі. Мы ганарымся тым, што нашы намаганні знаходзяць водгук сярод спажыўцоў. І мы працягнем імкнуцца да дасканаласці і ўкараняць інавацыйныя рашэнні для паляпшэння якасці сувязі ў Беларусі, нягледзячы на жорсткую канкурэнцыю ў галіне», — падкрэсліў Уладзімір Козыр, Генеральны дырэктар кампаніі МТС.

Прэмія «Нумар адзін» праводзіцца штогод з 2017 года і ўручаецца лепшым і запатрабаваным беларускім кампаніям, таварам і паслугам.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна