Усе навiны

МТС пашырыў геаграфію паслуг 4G па ўсёй тэрыторыі краіны

МТС па ўсёй краіне істотна пашырыў доступ да паслуг высакаскораснага інтэрнэту і галасавой сувязі 4G у дыяпазоне 800 Мгц. Усяго было запушчана 515 дадатковых базавых станцый, дзякуючы чаму сетка чацвёртага пакалення цяпер ахапляе 23 тысячы невялікіх населеных пунктаў 6 абласцей Беларусі. Пры гэтым упершыню высакаскорасны інтэрнэт з'явіўся ў 1434 вёсках і аграгарадках.

МТС пашырыў геаграфію паслуг 4G па ўсёй тэрыторыі краіны

Так, у Мінскай вобласці сувязь чацвёртага пакалення ў дыяпазоне 800 Мгц з’явілася ў 167 населеных пунктах. У прыватнасці, у Вілейскім, Лагойскім, Мядзельскім, Маладзечанскім, Крупскім, Старадарожскім, Слуцкім і іншых раёнах. У Віцебскай вобласці 4G-сетка стала даступная ў больш за 520 населеных пунктах Полацкага, Верхнядзвінскага, Чашніцкага, Расонскага, Пастаўскага і іншых раёнах. У Магілёўскай вобласці - у 214 аграгарадках і сёлах. На Брэстчыне сетка 4G у дыяпазоне 800 Мгц была запушчаная для жыхароў 77 населеных пунктаў. А ў Гродзенскай забяспечылі высакаскорасным мабільным інтэрнетам абанентаў МТС у 450 населеных пунктах, размешчаных у Астравецкім, Дзятлаўскім, Воранаўскім, Навагрудскім і іншых раёнах. У Гомельскай вобласці дадатковыя базавыя станцыі LTE-800 былі запушчаныя на тэрыторыі Кармянскага і Чачэрскага раёнаў.

«Пашырэнне доступу да паслуг 4G з'яўляецца часткай стратэгіі кампаніі па забеспячэнню роўнага доступу да сучасных тэхналогій усіх жыхароў краіны – незалежна ад рэгіёна пражывання. Мы не проста робім інтэрнэт-паслугі больш даступнымі, але і адкрываем новыя магчымасці для развіцця бізнесу, буйных прадпрыемстваў, турызму, а таксама даем доступ да адукацыйных і медыцынскіх паслуг. Мы і далей працягнем умацоўваць свае пазіцыі на рынку тэлекамунікацыйных паслуг, ствараць паўнавартасную лічбавую інфраструктуру, якая будзе садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашай краіны», — распавёў Аляксей Цяжкіх, намеснік Генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях МТС.

Пашырэнне межаў 4G у дыяпазоне 800 Мгц паляпшае пакрыццё і стабільнасць сігналу, асабліва ў сельскіх і аддаленых раёнах. Акрамя таго, тэхналогія VoLTE (Voice over LTE) дазваляе абанентам карыстацца высакаякаснымі галасавымі тэлефанаваннямі, забяспечваючы больш дакладны і стабільны гук у параўнанні з традыцыйнымі тэлефанаваннямі.

МТС першым у Беларусі даў абанентам доступ да 4G-сеткі. Работы па развіццю сеткі LTE МТС праводзіць сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. На сённяшні дзень яна ахоплівае плошчу, на якой пражывае 99,23% насельніцтва краіны.

Як праверыць падключэнне да сеткі 4G у настройках смартфона?

Кліенты МТС могуць праверыць, ці падтрымлівае смартфон або SIM-карта 4G-сетку, набраўшы USSD *464# і націснуўшы кнопку выкліку. Пасля гэтага прыйдзе паведамленне пра стан гаджэта.

Каб падключыць да 4G-сеткі смартфон на базе Android, неабходна прайсці шлях: настройкі → мабільная сетка → мабільная перадача даных → пажаданы рэжым сеткі → 4G/3G/2G. Для ўладальнікаў iPhone або іншых гаджэтаў на базе IOS паслядоўнасць такая: настройкі → сотавая сувязь → параметры даных → голас і даныя → LTE.

Пасля змены настроек трэба перазагрузіць тэлефон, і адбудзецца аўтаматычнае падключэнне да сеткі 4G.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна