Компания МТС на ежегодном детском фестивале «Букидс» пригласила гостей в уникальный мир технологий. Посетители масштабного праздника узнали, какие специалисты работают в компании и какие разнообразные сервисы она предоставляет своим абонентам.
Дзеці пазнаёміліся з прафесіяй інжынера электрасувязі. Такія спецыялісты ведаюць, як працуюць законы фізікі і як «кіраваць» сігналам. На пляцоўцы «Свет тэхналогій МТС» разумны Прафесар дэманстраваў навуковае чараўніцтва на прыкладзе шпулькі Тэслы і мініятурнай аднайменнай вежы. Менавіта гэты будынак у пачатку 20 стагоддзя стаў першай бесправадной тэлекамунікацыйнай вежай, паклаўшы пачатак стварэнню сучаснай тэлефаніі, радыёвяшчання і затым бесправадных зарадак.
Акрамя таго, наведвальнікі пляцоўкі МТС маглі пагуляць у актыўныя і настольныя гульні, станцаваць зумбу, памаляваць і зрабіць маляўнічыя фатаграфіі на яркай фотазоне, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне на веданне тэмы тэхналогій.
Дзеці і іх бацькі пазнаёміліся з магчымасцямі відэасэрвісу МТС ТБ, акунуўшыся ў свет мультфільмаў і сямейнага кіно, якія трансліраваліся пад адкрытым небам.
Усяго на свяце было прапанавана больш за 100 прафесій. Іх спецыфіку і ўнікальнасць дзецям на простай і зразумелай мове тлумачылі прадстаўнікі кампаній самых розных сфер дзейнасці: IT, банкаўскай, тэлекамунікацыйнай, харчовай, сельскагаспадарчай, прамысловай і іншых.