Стартуем! У Сямейным забегу ў рамках Мінскага паўмарафону прымуць удзел каля 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. | Навіны МТС
Усе навiны

Стартуем! У Сямейным забегу ў рамках Мінскага паўмарафону прымуць удзел каля 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.

У Сямейным забегу прымуць удзел 2 тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак. Ужо цяпер бясплатную рэгістрацыю прайшлі амаль 1750 чалавек. Спартыўнае мерапрыемства адбудзецца 8 верасня 2024 г. у рамках Мінскага паўмарафону, які, паводле папярэдніх ацэнак, збярэ 20 тысяч лёгкаатлетаў і аматараў бегу.

Стартуем! У Сямейным забегу ў рамках Мінскага паўмарафону прымуць удзел каля 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.

Арганізатарамі Сямейнага забегу ў рамках Мінскага паўмарафону выступілі кампанія МТС, Белаграпрамбанк, Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі.

Сямейны забег пачнецца ў 14.30 і стане завяршальнай дыстанцыяй Мінскага паўмарафону. Дзеці ад 0 да 12 гадоў пераадолеюць 1,5 кіламетра. Пры гэтым маленькія атлеты да 6 гадоў змогуць бегчы толькі з бацькамі. Кожны юны спартсмен на фінішы атрымае медаль чэмпіёна.

Стартуем! У Сямейным забегу ў рамках Мінскага паўмарафону прымуць удзел каля 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.
Стартуем! У Сямейным забегу ў рамках Мінскага паўмарафону прымуць удзел каля 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак.

Па традыцыі Сямейны забег - магчымасць дапамагчы дзецям з інваліднасцю. Падчас афармлення заяўкі для ўдзелу ў Сямейным забегу, здзейсніўшы дабрачынны ўзнос пры суме ахвяравання ад 35 рублёў, можна атрымаць маляўнічую футболку «Больш, чым бег» як напамін пра ўдзел у марафоне і свой унёсак у развіццё інклюзіі. Забраць футболку можна будзе ў месцы выдачы рэгістрацыйных нумароў на стадыёне «Дынама» ўжо з 4 верасня. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на закупку дапаможнага абсталявання, якое дапаможа дзецям з інваліднасцю вучыцца ў школе.

Прайсці бясплатную рэгістрацыю на Сямейны забег можна на сайце Мінскага паўмарафону. Атрымаць падрабязную інфармацыю пра Сямейны забег і зрабіць дабрачынны ўзнос можна тут.

Весела і актыўна правесці час падчас чакання старту або пасля пераможнага фінішу юныя спартсмены і іх бацькі змогуць на інтэрактыўных пляцоўках МТС і ЮНІСЕФ у Беларусі, а таксама іншых партнёраў мерапрыемства на запасным полі стадыёна «Дынама». Тут можна будзе зрабіць маляўнічыя фатаграфіі, прыняць удзел у конкурсах і віктарынах, выпрабаваць сябе на трапнасць і стойкасць, а таксама даведацца больш пра развіццё інклюзіўнай адукацыі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна