TWIN-карта
- 2 SIM-карты з адным абаненцкім нумарам
- Усім абанентам МТС
Магчымасці сэрвісу
Падрабязнасці
Сэрвіс «TWIN-карта» дае магчымасць абанентам МТС выкарыстоўваць 2 SIM-карты з адным абаненцкім нумарам.
«Адначасовы рэжым» дазваляе адначасова выкарыстоўваць SIM-карты, дадзеныя ў рамках сэрвісу «TWIN-карта», з абаненцкім абсталяваннем і быць актыўнымі ў сетцы МТС.
У гэтым рэжыме работы SIM-картаў дзве новыя SIM-карты даюцца абаненту па заяве на даванне сэрвісу «TWIN-карта» ў Салоне сувязі МТС.
Калі ў абанента ўжо ёсць дзейная SIM-карта, атрыманая раней, другая SIM-карта можа быць аформленая ў дадатак да яе, без замены існуючай SIM-карты. Для «адначасовай» работы TWIN-картаў абаненту могуць давацца SIM-карты розных памераў (SIM + SIM, SIM + micro-SIM, micro-SIM + micro-SIM, nano-SIM + SIM, SIM + eSIM і інш.).
Тыпы SIM-картак вызначаюцца абанентам у заяве на даванне паслугі. У выпадку, калі абанент жадае змяніць тып SIM-карты, якая выкарыстоўваецца, падчас замовы сэрвісу «TWIN-карта», гэтая замена не тарыфікуецца;
У выпадку «адначасовай» работы дзвюх SIM-картаў абанент можа на выбар устанавіць наступныя настройкі атрымання ўваходных тэлефанаванняў:
- «паралельны дазвон» (тэлефанаванне паступае адначасова на 2 SIM-карты)
- «(тэлефанаванне паступае адначасова на 2 SIM-карты)» (тэлефанаванне паступае на SIM-карту №1, у выпадку занятасці, адбою, адсутнасці адказу на працягу 40 секунд або недаступнасці абанента тэлефанаванне паступае на SIM-карту №2). Тып дазвону вызначаецца абанентам у заяве на даванне паслугі. Тып дазвону можа быць зменены абанентам падчас звароту ў Салон сувязі МТС або Кантактны цэнтр МТС.
У выпадку ўстаноўкі «паслядоўнага дазвону» чарговасць дазвону можа быць вызначаная і змененая абанентам самастойна з дапамогай наступных каманд:
Аперацыя | Дзеянні праз USSD-каманды |
---|---|
Даведацца, які нумар чарговасці дазвону ўстаноўлены для гэтай SIM-карты | На тэлефоне, у якім устноўленая гэтая SIM карта, трэба набраць *609# і націснуць клавішу Send/Адправіць. У адказ на запыт прыйдзе парадкавы нумар чаргі. |
Устанавіць для гэтай SIM-карты нумар чарговасці дазвону 1 | На тэлефоне трэба набраць *610# націснуць клавішу Send/Адправіць. |
Устанавіць для гэтай SIM-карты нумар чарговасці дазвону |
На тэлефоне трэба набраць *610*N# дзе N - нумар чарговасці дазвону (1 або 2), і націснуць клавішу Send/Даслаць. |
Устанавіць для іншай SIM-карты нумар чарговасці дазвону |
На тэлефоне трэба набраць **610*N*M# дзе N - нумар чарговасці дазвону (1 або 2) для SIM-карты M M - парадкавы нумар SIM-карты (1 або 2), і націснуць клавішу Send/Даслаць. |
Прыём SMS- і MMS-паведамленняў магчымы толькі на адну SIM-карту і для «паслядоўнага» і для «паралельнага» рэжыму работы SIM-картаў.
Парадкавы нумар SIM-карты, вызначанай для прыёму ўваходных SMS- і MMS-паведамленняў, можа быць вызначаны і зменены абанентам самастойна з дапамогай наступных каманд:
Аперацыя | Дзеянні |
Даведацца, якая SIM-карта прымае SMS | На тэлефоне, у якім устаноўленая любая з дадзеных SIM-картаў, трэба набраць *#612# і націснуць клавішу Send/Адправіць. У адказ прыйдзе парадкавы нумар SIM-карты для прыёму SMS. |
Устанавіць, каб гэтая SIM-карта прымала SMS | На тэлефоне, у якім устаноўленая любая з дадзеных SIM-картаў, трэба набраць **612# і націснуць клавішу Send/Адправіць. |
Устанавіць SIM-карту, якая будзе прымаць SMS |
На любым з тэлефонаў, у якім устаноўленая любая з SIM-картаў, набраць запыт: **612*1# і націснуць клавішу Send/Адправіць – каб пераключыцца на SIM 1; **612*2# і націснуць клавішу Send/Адправіць - каб пераключыцца на SIM 2. |
Пасля адпраўкі USSD-запыту, USSD-паведамленні прыходзяць у адказ на кожную з SIM-картаў.
Пры любым з рэжымаў работы SIM-картаў і варыянтах дазвону выходныя тэлефанаванні могуць здзяйсняцца з любой SIM-карты паводле меркавання абанента.
Падчас адначасовай работы дзвюх SIM-картаў некаторыя паслугі даюцца з наступнымі абмежаваннямі:
- «Персанальны ГУДОК» - мелодыі паслугі «Персанальны ГУДОК» прайграюцца толькі падчас тэлефанавання з адной SIM-карты («асноўная» SIM-карта, якая выдавалася падчас падключэння да сеткі МТС)
- «ТОНІНГ» - мелодыі паслугі «ТОНІНГ» не прайграюцца ў выпадку «паслядоўнага дазвону» на другой SIM-карце, у выпадку, калі тэлефон з першай SIM-картай знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі або выключаны.
- «Будзь у курсе» - усплывальныя паведамленні ў рамках паслугі прыходзяць на адну SIM-карту («асноўная» SIM-карта, якая выдавалася падчас падключэння да сеткі МТС)
- SMS-паведамленні ў рамках сэрвісаў «Ёсць сувязь» і «Вам тэлефанавалі» накіроўваюцца толькі на адну SIM-карту (карту для прыёму SMS-, MMS-паведамленняў). Калі ўстаноўлены паралельны дазвон, актываваны сэрвіс «Вам тэлефанавалі» і адна з SIM-картаў выключаная, то на SIM-карту, вызначаную, як карта для прыёму SMS-, MMS-паведамленняў будуць паступаць SMS-паведамленні пра прапушчаныя тэлефанаванні.
Кошт сэрвісу «TWIN-карта» на ўсіх тарыфных планах, за выключэннем тарыфных планаў «Безліміцішча», «Безліміцішча+», «Безліміцішча 2.0», «Супер Голас», «Супер 25», «Супер max 50», «Супер Go» складзе 36,00 рублёў з улікам ПДВ.
Кошт сэрвісу «TWIN-карта» на тарыфных планах «Безліміцішча», «Безліміцішча+», «Безліміцішча 2.0», «Супер Голас», «Супер 25», «Супер max 50», «Супер Go» складае 4,5 рубля ў месяц з улікам ПДВ і спісваецца ў момант падключэння паслугі і далей у 1-ы дзень кожнага наступнага каляндарнага месяца.
Тэхналагічныя USSD-запыты, якія выкарыстоўваюцца ў рамках кіравання сэрвісам «TWIN-карта», не тарыфікуюцца.
Аказанне любых паслуг сувязі тарыфікуецца для кожнай з SIM-картаў, на якой быў згенераваны адпаведны трафік, у адпаведнасці з тарыфным планам абаненцкага нумара, незалежна ад рэжыму выкарыстання SIM-картаў (пачарговы або адначасовы).
Набыць TWIN-карту можна ў Салонах сувязі МТС.
Сэрвіс «TWIN-карта» ажыццяўляецца пры ўмове наяўнасці грашовых сродкаў для спісання кошту падключэння паслугі з балансу асабовага рахунку абаненцкага нумара. У выпадку неабходнасці замены любой з SIM-картаў абаненту неабходна звярнуцца ў Салон сувязі МТС і запоўніць адпаведную заяву на замену SIM-карты. Замена SIM-карты аплачваецца абанентам у адпаведнасці з тарыфам на паслугу «Замена SIM-карты». У выпадку непрацаздольнасці SIM-карты па тэхнічных прычынах, не звязаных з дзеяннямі абанента, замена SIM-карты не тарыфікуецца.
Каб адмовіцца ад сэрвісу «TWIN-карта», абаненту неабходна звярнуцца ў Салон сувязі МТС.
Заказваючы сэрвіс «TWIN-карта», абанент тым самым пацвярджае, што азнаёмлены і згодны з гэтымі правіламі яе аказання.