MMS

MMS (Multimedia Messaging Service) - паслуга абмену мультымедыйнымі паведамленнямі.

Як гэта дзейнічае?

MMS дазваляе перадаваць галасавыя запісы, музыку, малюнкі і фатаграфіі, анімацыю, відэафайлы, фарматаваны тэкст з аднаго мабільнага тэлефона на іншы.

Пры дапамозе гэтай паслугі вы можаце суправадзіць сваё тэкставае паведамленне малюнкам або мелодыяй. А калі ў тэлефоне ёсць фотакамера, то, зрабіўшы здымак або запісаўшы відэафрагмент з гукавым суправаджэннем, вы зможаце дадаць тэкставы каментарый і адправіць яго на мабільны тэлефон абанента МТС, або на адрас электроннай пошты (для гэтага ў полі «атрымальнік» трэба ўвесці адрас электроннай пошты).

Пасылаць MMS-паведамленні можна таксама на тэлефоны, якія не падтрымліваюць MMS. У гэтым выпадку атрымальніку будзе адпраўлена SMS-паведамленне з WAP-спасылкай на Інтэрнэт-рэсурс, які змяшчае адпраўленае мультымедыйнае паведамленне.

Максімальны памер паведамлення складае 300 Кб. Максімальны час захоўвання недастаўленнага MMS-паведамлення ў MMS-цэнтры складае 72 гадзіны.

Каму можна адправіць MMS?

Вы можаце адпраўляць MMS-паведамленні ўсім абанентам СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Абаненты кампаніі МТС могуць адпраўляць абанентам іншых сетак і атрымліваць ад іх пры дапамозе ММS фота, зробленыя камерай мабільнага тэлефона, фарматаваны тэкст, малюнкі, анімацыю, аўдыё- і відэафайлы.

Як падключыць?

Для таго каб скарыстаць паслугу MMS у сетцы МТС неабходна:

  • Наяўнасць тэлефона з падтрымкай MMS;
  • Падключыць паслугу «Перадача даных» самастойна праз Інтэрнэт-Памочнік, Мабільны Памочнік або ў Цэнтрах абслугоўвання абанентаў МТС;
  • Наладзіць тэлефон;
  • Адключыць і ўключыць тэлефон.

У выпадку адначасовай адпраўкі аднаго MMS-паведамлення некалькім адрасатам, колькасць названых адрасатаў можа быць не больш за 20.

Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.

Тарыфікуецца факт адпраўкі MMS-паведамлення, незалежна ад факту яго дастаўкі адрасату / адрасатам.

Каб атрымаць MMS-паведамленне, на нумары адрасата павінна быць наладка «Служба кароткіх паведамленняў».