Ёсць сувязь!

Калі ў вас быў выключаны тэлефон або вы апынуліся па-за зонай дзеяння сеткі, вы можаце паведаміць пра сваё з'яўленне ў сетцы ўсім, хто спрабаваў да вас датэлефанавацца. Цяпер гэта можна зрабіць пры дапамозе новай унікальнай паслугі МТС «Ёсць сувязь!». Пасля вашага з'яўлення ў сетцы ўсе абаненты МТС, якія тэлефанавалі вам, будуць паведамленыя пра гэта па SMS!

Як дабавіць паслугу?

Для таго каб актываваць паслугу «Ёсць сувязь!», неабходна ўвайсці ў USSD-меню кіравання паслугамі «Ёсць сувязь!» і «Вам тэлефанавалі!» і змяніць устаноўленую па змоўчанні наладку сэрвісу «Est 'svyaz': off» (паслуга дэактываваная) на «Est 'svyaz': on» (паслуга актываваная), выбраўшы адпаведны пункт меню. Каб ўвайсці ў меню, неабходна набраць наступную каманду на сваім мабільным тэлефоне:

*110#tel.png

Каб выбраць пункт меню, неабходна сфарміраваць і адправіць запыт, які змяшчае нумар адпаведнага пункта. Адпраўка запыту ажыццяўляецца па-рознаму ў залежнасці ад мадэлі тэлефона. Напрыклад, у тэлефонах Nokia неабходна націснуць клавішу «Answer» або «Адказаць», увесці нумар пункта меню і націснуць «Send» або «Паслаць».

Акрамя таго, каб паслуга дзейнічала, неабходна ўстанавіць пераадрасацыю на нумар 110110 на той выпадак, калі тэлефон выключаны або знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі. Для гэтага неабходна набраць наступную каманду на сваім мабільным тэлефоне:

**62*110110#tel.png 

Або праз меню мабільнага тэлефона:

  • Увайсці ў раздзел «Пераадрасацыя» / «Call divert»;
  • Выбраць пераадрасаванне па ўмове «Па-за зонай абслугоўвання» / «Out of reach»;
  • Націснуць «Уключыць» / «Set»;
  • У форме ўвесці 110110 і націснуць ОК.

Як гэта дзейнічае?

Паслуга «Ёсць сувязь!» пачынае дзейнічаць адразу пасля ўстаноўкі.

Максімальная колькасць паведамленняў пра ваша з'яўленне ў сетцы - 10 паведамленняў. Калі падчас вашай адсутнасці ў сетцы вам паступалі тэлефанаванні ад больш як 10 розных абанентаў, толькі апошнія 10 атрымаюць паведамленне пра ваша з'яўленне ў сетцы.

Падчас тэлефанавання на нумар абанента, які выкарыстоўвае паслугу «Ёсць сувязь!», будзе гучаць фраза «Абанент часова недаступны, патэлефануеце пазней».

Каб дэактываваць паслугу «Ёсць сувязь!», неабходна ўвайсці ў USSD-меню кіравання паслугамі «Ёсць сувязь!» і «Вам тэлефанавалі!», набраўшы:

*110#tel.png

і змяніць наладку сэрвісу «Est 'svyaz': on» (паслуга актываваная) на «Est 'svyaz': off» (паслуга дэактываваная), выбраўшы адпаведны пункт меню.

Выбраўшы пункт меню «tip» у USSD-меню кіравання паслугамі «Ёсць сувязь!» і «Вам тэлефанавалі!» , можна змяніць тып звароту, які будуць атрымліваць абаненты, якія тэлефанавалі вам, пасля вашага з'яўлення ў сетцы. Напрыклад, калі вы ўстановіце «Translit», абаненты, якія тэлефанавалі вам, будуць атрымліваць паведамленні ў транслітарацыі.

Колькі каштуе?

Паслуга «Ёсць сувязь!» бясплатная. Тарыфікуюцца толькі вашы «крокі» па USSD-меню - 0,01 рублёў з улікам ПДВ за кожны USSD-запыт.