Абяцаны плацеж 5
Меню

На рахунку скончыліся грошы, а трэба зрабіць некалькі важных тэлефанаванняў або адправіць паведамленне? Скарыстайце паслугу «Абяцаны плацеж 5», увядзіце пажаданую суму і карыстайцеся паслугамі сувязі МТС, а рахунак папоўніце, калі вам будзе зручна.

Вы самастойна вызначаеце суму «абяцанага» плацяжу: 1,00, 2,00, 3,00, 4,00 або 5,00 рублёў. Тэрмін дзеяння «абяцанага» плацяжу складае 10 дзён. Скарыстаць паслугу можна пры адмоўным балансе, калі запазычанасць складае не больш за 1,00 рубель.

Колькі каштуе?

Кошт паслугі «Абяцаны плацеж 5» - 0,2464 рублёў. Плата за паслугу спісваецца разава падчас кожнага яе падключэння.

Як падключыць?

Каб падключыць паслугу «Абяцаны плацеж 5»:
• скарыстайце мабільную праграму «Мой МТС»
• набярыце на тэлефоне *113*сума плацяжу ў рублях#;
• патэлефануйце па нумары 0870 13;
• адпраўце SMS-паведамленне на нумар 0870 13 з вызначэннем у тэксце паведамлення сумы плацяжу ў рублях;
• скарыстайце Інтэрнэт-памочнік.

Каб пагасіць плацеж у рамках паслугі «Абяцаны плацеж 5», вам неабходна папоўніць баланс на любую суму.

Калі пасля пагашэння «абяцанага» плацяжу не будзе дасягнуты дадатны баланс, вам будзе прыпынена аказанне паслуг сувязі ў адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

Хто можа скарыстаць паслугу?

«Абяцаны плацеж 5» даступны для вас, калі:

• вы абслугоўваецеся на любым тарыфным плане МТС, акрамя тарыфнага плана «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30»;
• у вас авансавы метад разлікаў за паслугі сувязі;
• абаненцкі нумар аформлены на пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь у названых дакументах;
• на вашым нумары няма падключанай паслугі «Тэрміновы крэдыт 10».

Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.

Правілы аказання паслугі «Абяцаны плацеж 5»

1. Паслуга «Абяцаны плацеж 5» - гэта магчымасць атрымання абанентам паслуг СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» (далей - МТС) у выпадку адсутнасці неабходнай колькасці грашовых сродкаў на асабовым рахунку шляхам павелічэння балансу асабовага рахунку на суму ўведзенага плацяжу, якая вызначаецца абанентам самастойна ў межах, устаноўленых гэтымі Правіламі.

2. Паслуга «Абяцаны плацеж 5» даступная для абанентаў - фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія:

2.1. абслугоўваюцца на любым тарыфным плане МТС за выключэннем тарыфнага плана «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30» з выкарыстаннем авансавага метаду разлікаў (далей - Абаненты).

3. Магчымасць выкарыстаць паслугу «Абяцаны плацеж 5» даецца:

3.1. пры дадатным балансе асабовага рахунку Абанента;

3.2. пры адмоўным балансе асабовага рахунку Абанента, калі запазычанасць складае не больш за 1,00 рубель.

4. Велічыня плацяжу ў рамках паслугі «Абяцаны плацеж 5» можа быць роўная 1,00, 2,00, 3,00, 4,00 або 5,00 рублёў.

5. Тарыфікацыя паслугі «Абяцаны плацеж 5» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», а таксама палажэннямі аб сістэме зніжак, зацверджанымі ў МТС.

6. Кошт паслугі «Абяцаны плацеж 5» бярэцца ў поўным памеры ў момант апрацоўкі неабходных для яе падключэння тэхналагічных налад праграмна-апаратным комплексам МТС.

7. Уведзены ў рамках паслугі «Абяцаны плацеж 5» плацеж падлягае пагашэнню на працягу 10 каляндарных дзён з моманту апрацоўкі неабходных для падключэння паслугі тэхналагічных налад праграмна-апаратным комплексам МТС.

8. Пагашэнне ўведзенага ў рамках паслугі «Абяцаны плацеж 5» плацяжу адбываецца наступным чынам:

8.1. Уведзены плацеж лічыцца пагашаным пасля ўнясення любой сумы грашовых сродкаў на асабовы рахунак. Калі ўнесенай сумы недастаткова для дасягнення дадатнага балансу, з пагашэннем уведзенага плацяжу Абаненту прыпыняецца аказанне паслуг у адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

8.2. У выпадку, калі тэрмін дзеяння паслугі «Абяцаны плацеж 5» скончыўся, сума балансу асабовага рахунку змяншаецца на суму ўведзенага плацяжу ў рамках паслугі «Абяцаны плацеж 5».

9. У выпадку калі тэрмін дзеяння паслугі «Абяцаны плацеж 5» скончыўся і плацяжы па пагашэнні ўведзенага плацяжу не рабіліся, сума балансу асабовага рахунку змяншаецца на суму ўведзенага плацяжу. У выпадку адсутнасці дадатнага балансу на асабовым рахунку Абаненту прыпыняецца аказанне паслуг у адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

10. Абаненты з падключанай паслугай «Тэрміновы крэдыт 10» не могуць падключыць паслугу «Абяцаны плацеж 5», і наадварот.

11. Падключыць паслугу «Абяцаны плацеж 5» можна адным з наступных спосабаў:

11.1. скарыстайце мабільную праграму «Мой МТС»

11.2. набярыце на тэлефоне *113*сума плацяжу ў рублях#;

11.3. патэлефануеце па нумары 0870 13;

11.4. адпраўце SMS-паведамленне на нумар 0870 13 з вызначэннем у тэксце паведамлення сумы плацяжу ў рублях;

11.5. скарыстайце Інтэрнэт-памочнік.

12. Адключыць паслугу «Абяцаны плацеж 5» можна адным з наступных спосабаў:

12.1. пры дапамозе нетарыфікуемага USSD-запыту *113*0#;

12.2. звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС, Кантактны цэнтр МТС.

З моманту адключэння паслугі «Абяцаны плацеж 5» сума балансу асабовага рахунку змяншаецца на суму ўведзенага плацяжу. У выпадку адсутнасці дадатнага балансу на асабовым рахунку Абаненту прыпыняецца аказанне паслуг у адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.

13. Падключэнне і адключэнне паслугі «Абяцаны плацеж 5» ажыццяўляецца з моманту рэгістрацыі заяўкі на гэтае дзеянне ў праграмна-апаратным комплексе МТС.

14. Паўторна выкарыстаць паслугу «Абяцаны плацеж 5» можна толькі пасля пагашэння папярэдняга плацяжу, уведзенага ў рамках паслугі «Абяцаны плацеж 5», або адключэння дзеючай на нумары паслугі «Абяцаны плацеж 5» у адпаведнасці з п.12 гэтых Правілаў і пры выкананні ўмоў, названых у п. 3 гэтых Правілаў.

15. Падчас запыту інфармацыі пра баланс пры дапамозе Мабільнага Памочніка, Інтэрнэт-Памочніка, USSD-запыту паведамляецца сума балансу з улікам сумы ўведзенага плацяжу ў рамках паслугі «Абяцаны плацеж 5».

16. Кампанія МТС мае права адмовіць у аказанні паслугі «Абяцаны плацеж 5» Абанентам з авансавым метадам разлікаў без тлумачэння прычын адмовы.

17. Падключаючы паслугу «Абяцаны плацеж 5», Абанент тым самым пацвярджае сваё азнаямленне і выказвае згоду з гэтымі Правіламі і прымае іх.

Опрос о сайте МТС
Апытанне пра сайт МТС
Дапамажыце нам стаць лепш - прайдзіце кароткае апытанне
Пытанне 1 з 5
Ці проста знайсці на сайце МТС патрэбную інфармацыю?
Не, не проста
Так, проста
Пытанне 2 з 5
Як вы ацэньваеце дызайн сайта?
Не падабаецца
Вельмі падабаецца
Пытанне 3 з 5
Ці лічыце вы сайт карысным?
Не, не карысны
Так, карысны
Пытанне 4 з 5
Што можна палепшыць на сайце?
Пытанне 5 з 5
Ці парэкамендуеце вы сайт МТС сваім калегам і партнёрам?
Дакладна не
Дакладна так
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Дзякуй, што прайшлі апытанне
Вы нам вельмі дапамаглі