Сэрвіс «4G-бокс»
Хочаце выкарыстоўваць свой трафік на 100%? Падключыце сэрвіс «4G-бокс» і атрымайце магчымасць карыстацца трафікам МБ, назапашаным за папярэднія месяцы на тарыфных планах «4G лайт», «4G міні», «4G максі» і «4G мега».
4G лайт |
4G міні |
4G максі |
4G мега | |
---|---|---|---|---|
Тарыф, руб. у месяц |
1,1485 | |||
Аднаразова плацеж пры падключэнні паслугі, руб. |
1,1485 | |||
Ліміт назапашвання трафіка |
1500 МБ
|
4,5 ГБ
|
9 ГБ
|
18 ГБ
|
Падключыць |
*305# | |||
Адключыць |
*305*0# |
Перыяд, на працягу якога можна назапашваць трафік, неабмежаваны.
Аднаразовы плацеж пры падключэнні паслугі спісваецца ў поўным аб'ёме пры падключэнні паслугі «4G-бокс».
Штомесячная плата за карыстанне сэрвісам «4G-бокс» спісваецца ў поўным аб'ёме 1-га чысла кожнага месяца, пачынаючы з 2-га месяца дзеяння сэрвісу на абаненцкім нумары.
Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.
- пры дапамозе мабільнай праграмы «Мой МТС»
- пры дапамозе Мабільнага Памочніка або Інтэрнэт-Памочніка
- зварнуўшыся ў Салон сувязі МТС
- зварнуўшыся ў Кантактны цэнтр МТС па нумары 0890.
- Сэрвіс даступны толькі на тарыфных планах «4G лайт», «4G міні», «4G максі» і «4G мега».
- Падключэнне паслугі магчымае толькі пры дастатковай суме на балансе (у памеры разавага штомесячнага плацяжу).
- У выпадку, калі на пачатак каляндарнага месяца вы знаходзіцеся ў блакіроўцы (частковай, прымусовай, добраахвотнай, блакіроўцы «Страта SIM-карты»), кошт паслугі «4G-бокс» не спісваецца да моманту адмены блакіроўкі; з моманту адмены блакіроўкі кошт паслугі «4G-бокс» спісваецца ў поўным памеры.
- У выпадку змены тарыфнага плана «4G лайт» або «4G міні», або «4G максі», або «4G мега» на любы іншы тарыфны план МТС, уключаючы пералік тарыфаў «4G лайт», «4G міні», «4G максі» і «4G мега», сэрвіс «4G-бокс» выключаецца, назапашаны трафік абнуляецца.
- Абаненты тарыфных планаў «4G міні», «4G максі» і «4G мега» з падключаным сэрвісам «4G-бокс» могуць падключыць паслугу «Усе сеткі».