Вам тэлефанавалі!
«Вам тэлефанавалі!» — дадатковая паслуга сувязі, якая дазваляе абаненту МТС не страціць ніводнага тэлефанавання ў тых выпадках, калі яго тэлефон будзе недаступны або выключаны. Інфармацыю пра прапушчаныя тэлефанаванні абанент атрымае ў выглядзе SMS-паведамлення ад імя абанента, які тэлефанаваў, праз некалькі мінут пасля дзеяння ўмовы пераадрасацыі і рэгістрацыі ў сетцы МТС.
Падрабязнасці
-
Як дабавіць паслугу?
Паслуга даступная абанентам усіх тарыфных планаў і не патрабуе дадатковага дабаўлення. Для таго каб скарыстаць паслугу, абаненту МТС неабходна набраць наступную каманду на сваім мабільным тэлефоне: **62*110110#.
Або праз меню мабільнага тэлефона:
- Увайсці ў раздзел «Пераадрасацыя»/»Call divert»;
- Выбраць пераадрасацыю па ўмове «Па-за зонай абслугоўвання»/»Out of reach»;
- Націснуць «Уключыць»/»Set»;
- У форме, якая з'явілася, увесці 110110 і націснуць ОК.
З 14.07.2016 сэрвіс «Вам тэлефанавалі» даецца ўсім абанентам, як базавая настройка сеткі. Пераадрасацыя ў рамках сэрвісу «Вам тэлефанавалі» дзейничае па ўмове «Недаступны» ва ўсіх абанентаў, у якіх не была настроеная пераадрасацыя згодна з гэтай умовай на іншы нумар або нумар «Галасавой пошты».
-
Як гэта дзейнічае?
Паслуга «Вам тэлефанавалі!» пачынае дзейнічаць адразу пасля ўстаноўкі пераадрасацыі.
SMS-паведамленне пра прапушчанае тэлефанаванне паступае з нумара абанента, які тэлефанаваў на недаступны тэлефон і змяшчае наступную інфармацыю:
- Пра нумар абанента, які тэлефанаваў, у перыяд дзеяння ўмовы пераадрасацыі;
- Пра колькасць прапушчаных тэлефанаванняў з нумара абанента, які тэлефанаваў;
- Пра час і дату апошняга тэлефанавання абанента, які тэлефанаваў.
Пример входящего SMS-сообщения:
Тэкст: Vam zvonili: +375292234567 vizovov 10, poslednij vizov 11:35 08/04/13 MTS
Адпраўшчык: +375292234567У выпадку, калі нумар адпраўшчыка захаваны ў вас у запісной кнізе, SMS-паведамленне пра прапушчанае тэлефанаванне паступіць ад імя абанента, які тэлефанаваў, і будзе выглядаць наступным чынам:
Прыклад уваходнага SMS-паведамлення:
Тэкст: Vam zvonili: +375292234567 vizovov 10, poslednij vizov 11:35 08/04/13 MTS
Адпраўшчык: Каця IвановаТэрмін захоўвання SMS-паведамленняў пра прапушчаныя тэлефанаванні – 24 гадзіны з моманту фарміравання паведамлення пра прапушчанае тэлефанаванне.
Пры дазвоне на нумар абанента, які карыстаецца паслугай «Вам тэлефанавалі!», будзе гучаць фраза «Абанент часова недаступны, патэлефануйце пазней».
Каб дэактываваць паслугу «Вам тэлефанавалі!», неабходна набраць камбінацыю сімвалаў ##002# выклік.
Увага!
Карэктная работа гэтай паслугі гарантуецца толькі ў выпадку ўнутрысеткавых тэлефанаванняў. -
Колькі каштуе?
Плата за паслугу «Вам тэлефанавалі!», а таксама за ўваходныя SMS-паведамленні пра прапушчаныя тэлефанаванні не прадугледжана ў адпаведнасці з Правіламі давання паслуг на тарыфным плане абанента.
-
Карысныя парады
Калі абанент падключыў паслугу «Антывызначальнік нумара» і тэлефануе на нумар абанента, які выкарыстоўвае паслугу «Вам тэлефанавалі!», SMS-паведамленне ад нумара 110110 будзе сфарміраванае з вызначэннем таго, што нумар абанента, які тэлефануе, скрыты.
Паслуга «Вам тэлефанавалі!» не дзейнічае, калі была наладжаная забарона на ўсе ўваходныя тэлефанаванні або выходныя тэлефанаванні (call barring). У гэтым выпадку абанент не атрымае SMS-паведамленне з нумарамі тых, хто яму тэлефанаваў.
Пры выкарыстанні паслугі «Вам тэлефанавалі!» абанент падчас здзяйснення выходных тэлефанаванняў можа бачыць на дысплеі свайго мабільнага тэлефона паведамленне «Уключана пераадрасацыя».
У рамках паслугі «Вам тэлефанавалі!» таксама можна наладзіць безумоўную пераадрасацыю ўсіх тэлефанаванняў. Для гэтага неабходна скарыстаць наступную каманду: **21*110110#
У гэтым выпадку пры дазвоне на нумар абанента, які карыстаецца паслугай «Вам тэлефанавалі!», будзе гучаць фраза «Абанент часова недаступны, патэлефануйце пазней», і карыстальнік сэрвісу атрымае SMS-паведамленне пра прапушчаныя тэлефанаванні.