Ёсць сувязь!
Калі ў вас быў выключаны тэлефон або вы апынуліся па-за зонай дзеяння сеткі, вы можаце паведаміць пра сваё з'яўленне ў сетцы ўсім, хто спрабаваў да вас дазваніцца. Цяпер гэта можна зрабіць з дапамогай новай унікальнай паслугі МТС «Ёсць сувязь!». Пасля вашага з'яўлення ў сетцы ўсе абаненты МТС, якія тэлефануюць вам, будуць паведамлены пра гэта праз SMS!
Падрабязнасці
-
Як дабавіць паслугу?
Для таго каб актываваць паслугу «Ёсць сувязь!», неабходна ўвайсці ў USSD-меню кіравання паслугамі «Ёсць сувязь!» і «Вам тэлефанавалі!» і змяніць устаноўленую па змоўчанню настройку сэрвісу «Est’ svyaz’: off» (паслуга дэактываваная) на «Est’ svyaz’: on» (паслуга актываваная), выбраўшы адпаведны пункт меню. Каб увайсці ў меню, неабходна набраць наступную каманду на сваім мабільным тэлефоне:
Каб выбраць пункт меню, неабходна сфарміраваць і адправіць запыт, які змяшчае нумар адпаведнага пункта. Адпраўка запыту ажыццяўляецца па-рознаму ў залежнасці ад мадэлі тэлефона. Напрыклад, у тэлефонах Nokia неабходна націснуць клавішу «Answer» або «Адказаць», увесці нумар пункта меню і націснуць «Send» або «Паслаць».
Акрамя таго, каб паслуга дзейнічала, неабходна наладзіць пераадрасацыю на нумар 110110 на той выпадак, калі тэлефон выключаны або знаходзіцца па-за зонай дзеяння сеткі. Для гэтага неабходна набраць наступную каманду на сваім мабільным тэлефоне:
Або праз меню мабільнага тэлефона:
- Увайсці ў раздзел «Пераадрасацыя»/»Call divert»;
- Выбраць пераадрасацыю на ўмове «Па-за зонай абслугоўвання»/»Out of reach»;
- Націснуць «Уключыць»/»Set»;
- У форме, якая з'явілася, увесці 110110 і націснуць ОК.
-
Як гэта дзейнічае?
Паслуга «Ёсць сувязь!» пачынае дзейнічаць адразу пасля ўстаноўкі.
Максімальная колькасць паведамленняў пра ваша з'яўленне ў сетцы, якія рассылаюцца, — 10 паведамленняў. Калі падчас вашай адсутнасці ў сетцы вам паступалі тэлефанаванні ад больш за 10 розных абанентаў, то толькі апошнія 10 атрымаюць паведамленне пра ваша з'яўленне ў сетцы.
Падчас тэлефанавання на нумар абанента, які карыстаецца паслугай «Ёсць сувязь!», будзе гучаць фраза «Абанент часова недаступны, патэлефануйце пазней».
Каб дэактываваць паслугу «Ёсць сувязь!», неабходна ўвайсці ў USSD-меню кіравання паслугамі «Ёсць сувязь!» і «Вам тэлефанавалі!», набраўшы:
і змяніць настройку сэрвісу «Est’ svyaz’ : on» (паслуга актываваная) на «Est’ svyaz’ : off» (паслуга дэактываваная), выбраўшы адпаведны пункт меню.
Выбраўшы пункт меню «tip» у USSD-меню кіравання паслугамі «Ёсць сувязь!» і «Вам тэлефанавалі!» можна змяніць тып паведамлення, якое будуць атрымліваць абаненты, якія тэлефанавалі вам пасля вашага з'яўлення ў сетцы. Напрыклад, калі вы наладзіце «Translit», тыя, хто вам тэлефанаваў, будуць атрымліваць паведамленні ў транслітарацыі.
-
Колькі каштуе?
Паслуга «Ёсць сувязь!» бясплатная. Тарыфікуюцца толькі вашы «крокі» па USSD-меню — 0,01 рублёў з улікам ПДВ за кожны USSD-запыт.