Дэталізаваная справаздача аб балансе
«Дэталізаваная справаздача аб балансе» адлюстроўвае стан асабовага рахунку абанента на момант размяшчэння запыту. Справаздача даецца за перыяд з моманту выстаўлення апошняга штомесячнага рахунку да моманту размяшчэння заяўкі ў базе даных.
У справаздачу ўваходзіць падрабязная інфармацыя пра выдатак сродкаў па паслугах, якія былі аказаныя кампаніяй МТС:
- перыядычным (абаненцкая плата і дадатковыя паслугі);
- разавым (напрыклад, дабаўленне / адмена паслуг, змена тарыфнага плана і т.п.);
- тэлефонным (тэлефанаванні, у тым ліку па каналах перадачы факсаў і даных, а таксама адпраўленыя і прынятыя SMS);
- а таксама інфармацыя пра астатак сродкаў на асабовым рахунку на момант размяшчэння заяўкі ў базе даных.
Акрамя таго, даецца дэталізацыя размоў за вызначаны перыяд.
Увага!
У справаздачы можа быць не ўлічаная частка тэлефанаванняў, зробленых абанентам падчас знаходжання ў роўмінгу і ў дамашняй сетцы, што абумоўлена тэхналагічнай затрымкай у паступленні інфармацыі ў сістэму разлікаў МТС. Усе няўлічаныя размовы будуць адлюстраваныя ў наступных справаздачах.
Вам даецца магчымасць атрымання справаздачы адзін раз у суткі.
Заказаць дэталізаваную справаздачу аб балансе можна наступнымі спосабамі:
- праз Інтэрнэт-Памочнік (праз сайт кампаніі МТС) у раздзеле «Даставіць рахунак па e-mail».
Дастаўка справаздачы поштай не ажыццяўляецца.
Атрымаць «Дэталізаваную справаздачу аб балансе» у фармаце PDF або HTML вы можаце БЯСПЛАТНА электроннай поштай праз Інтэрнэт-Памочнік. Каб праглядзець файлы ў фармаце PDF, вам спатрэбіцца Adobe Reader.