Даверанасць МТС

Даверанасць МТС - актуальная для абанентаў - фізічных асоб, якія давяраюць абслугоўванне свайго абаненцкага нумара сваякам, знаёмым, падначаленым. Пры гэтым адпадае неабходнасць у натарыяльным засведчанні перадачы правоў па дагаворы на аказанне паслуг сотавай радыётэлефоннай сувязі, заключанаму з СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Даверанасць афармляецца і завяраецца ў Цэнтры абслугоўвання абанентаў МТС у прысутнасці даверніка. Пры гэтым прысутнасць асобы, на якую афармляецца даверанасць, неабавязкова.

Даверанасць афармляецца на тэрмін не больш за 3 гады. На адзін абаненцкі нумар можна аформіць толькі адну даверанасць. Плата за афармленне, сведчанне і адмену даверанасці СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» не спаганяецца.

Афармленне даверанасці

Давернік павінен мець дакумент, які сведчыць асобу прад'яўніка, даныя якога ўнесеныя ў Дагавор на аказанне паслуг сотавай сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». У якасці дакумента, які сведчыць асобу даверанай асобы, у даверанасці паказваецца грамадзянскі пашпарт.

Абслугоўванне па даверанасці

Абслугоўванне Давераных асоб паводле даверанасці, засведчанай СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», ажыццяўляецца ў службах продажаў, сэрвіснага абслугоўвання і фінансавага кантролю СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» толькі падчас асабістага звароту даверанай асобы.

Каб пацвердзіць паўнамоцтвы даверніка, Давераная асоба абавязана прад'явіць:

  1. Арыгінальны экзэмпляр даверанасці СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы»;
  2. Дакумент, які сведчыць асобу даверанай асобы, названай ў даверанасці.

Датэрміновае спыненне дзеяння даверанасці

У выпадку датэрміновага спынення дзеяння даверанасці Давернік абавязаны паведаміць пра гэта СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» шляхам падачы заявы, для чаго неабходна асабіста з’явіцца ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС.

Адмена даверанасці давернікам уваходзіць у сілу з моманту ўнясення даных пра адмену даверанасці ў праграмныя сродкі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».