MMS Пакет
MMS Пакеты ад МТС даюць магчымасць абанентам скарыстаць паслугу MMS на выгадных умовах.
З моманту падключэння паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» абаненту даецца магчымасць скарыстаць МMS-трафік, які знаходзіцца ў яго распараджэнні, да канца каляндарнага месяца, на працягу якога была падключаная паслуга.
У «MMS Пакет» не ўключаюцца MMS-паведамленні, якія адпраўляюцца на нумары інфармацыйна-забаўляльнага характару і падчас знаходжання ў міжнародным роўмінгу.
Падрабязнасці
-
Як падключыць?
Падключыць паслугі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» можна адным з наступных спосабаў:
- пры дапамозе Інтэрнэт-Памочніка;
- пры дапамозе нетарыфікуемага тэхналагічнага SMS-запыту з лацінскай літарай «a» або «А» на кароткія SMS-нумары 383, 384, 385 для «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» адпаведна;
- звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС;
- звярнуўшыся ў Кантактны цэнтр МТС па нумары 0890.
Пасля сканчэння каляндарнага месяца, калі абанент не адключыў паслугу «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв», у першы дзень кожнага месяца яна аўтаматычна працягваецца і кошт паслугі спісваецца ў момант прадаўжэння ў поўным аб'ёме.
Магчыма падключэнне дзвюх і больш паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25». MMS-трафік падсумоўваецца; абанент можа скарыстаць дадзены сумарны MMS-трафік да канца каляндарнага месяца.
Абанент можа даведацца пра нявыкарыстаную рэшту MMS-трафіка і тэрмін яго дзеяння пры дапамозе USSD-запыту *100#.
-
Колькі каштуе?
MMS-пакет 10 MMS-пакет 25 MMS Драйв Кошт, руб. 0,6829 1,12686 2,6059 Колькасць MMS 10 25 не абмежавана
Усе тарыфы прыведзеныя ў беларускіх рублях з улікам ПДВ.
Кошт паслугі спісваецца ў поўным аб'ёме ў момант яе падключэння.
-
Правілы давання паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв»
1. Паслугі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» даюць права адпраўляць MMS-паведамленні (за выключэннем MMS-паведамленняў на нумары інфармацыйна-забаўляльнага характару і выходных MMS-паведамленняў падчас знаходжання ў міжнародным роўмінгу) у колькасці 10 шт., 25 шт., неабмежаваная колькасць адпаведна (далей - MMS-трафік) без дадатковых утрыманняў за іх адпраўку падчас дзеяння паслугі.
2. З моманту падключэння паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» абаненту даецца магчымасць скарыстаць дадзены МMS-трафік да канца каляндарнага месяца, на працягу якога была падключаная паслуга. Абанент па сваім меркаванні і ў выбраным ім тэмпе ў межах названага тэрміну распараджаецца набытым ім МMS-трафікам. Кошт любой паслугі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» спісваецца з асабовага рахунку абанента ў момант першапачатковага падключэння паслугі ў адпаведнасці з зацверджаным Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».
3. Пасля сканчэння каляндарнага месяца, калі абанент не адключыў паслугу «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» у першы дзень кожнага месяца яна аўтаматычна працягваецца і кошт паслугі спісваецца ў момант прадаўжэння ў поўным аб'ёме. У выпадку, калі абанент на момант прадаўжэння знаходзіцца ў блакіроўцы (частковай, прымусовай, добраахвотнай, блакіроўцы «Страта SIM-карты»), кошт паслугі не спісваецца да моманту выхаду абанента з блакіроўкі. У гэтым выпадку МMS-трафік да выхаду з блакіроўкі не даецца. Па меры выхаду абанента з блакіроўкі тарыфікацыя паслугі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» ажыццяўляецца ў момант выхаду абанента з блакіроўкі ў адпаведнасці з зацверджаным Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». МMS-трафік у рамках паслугі даецца з моманту выхаду абанента з блакіроўкі да канца бягучага месяца.
4. Тарыфікацыя паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным у МТС Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі, якія даюцца СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Аплата за паслугу не залежыць ад тэмпу і фактычнага аб'ёму выдаткаванага абанентам МMS-трафіка.
5. Падключэнне паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» даступнае толькі пры ўмове дастатковасці сродкаў на асабовым рахунку абанента для спісання кошту паслугі.
6. Падключэнне / адключэнне паслугі адбываецца на працягу 20 мінут з моманту адпраўкі абанентам адпаведных запытаў на падключэнне паслугі, вызначаных у гэтых правілах, пра што будзе сведчыць адпаведнае SMS-інфармаванне.
7. У выпадку адключэння паслугі да сканчэння перыяду дзеяння паслугі, кошт паслугі за тыя каляндарныя дні, што засталіся да сканчэння гэтага перыяду, не вяртаюцца, а ўключаны ў пакет МMS-трафік даецца да сканчэння перыяду дзеяння паслугі (да сканчэння каляндарнага месяца).
8. Абанентам з дзеючымі паслугамі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» тарыфікацыя выходных МMS-паведамленняў падчас знаходжання ў міжнародным роўмінгу ажыццяўляецца шляхам спагнання тарыфу на паслугу «Выходнае МMS, 1 паведамленне» у адпаведнасці з прэйскурантам тарыфаў на паслугі міжнароднага роўмінгу. Пры гэтым МMS-трафік у рамках паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» не змяншаецца.
9. Абанентам з дзеючымі паслугамі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» тарыфікацыя выходных МMS-паведамленняў на нумары інфармацыйна-забаўляльнага характару ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асобна зацверджанымі тарыфамі. Пры гэтым МMS-трафік у рамках паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» не змяншаецца.
10. Падключыць паслугі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» можна адным з наступных спосабаў:
- пры дапамозе нетарыфікуемага тэхналагічнага SMS-запыту з лацінскай літарай «a» або «А» на кароткія SMS-нумары 381, 382, 383 для «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» адпаведна;
- пры дапамозе Інтэрнэт-Памочніка;
- звярнуўшыся ў Цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС;
- звярнуўшыся ў Кантактны цэнтр МТС па нумары 0890.
11. Адпраўка абанентам адпаведнага тэхналагічнага SMS-паведамлення, выкарыстанне Інтэрнэт-Памочніка або зварот за падключэннем вышэйзгаданых паслуг азначае яго азнаямленне і згоду з гэтымі Правіламі. Адпаведная паслуга лiчыцца падключанай з моманту рэгістрацыі яе падключэння ў апаратна-праграмных сродках МТС.
12. У выпадку падключэння дзвюх і больш паслуг «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» МMS-трафік падсумоўваецца; абанент мае права скарыстаць дадзены сумарны МMS-трафік да канца месяца.
13. Паслугі «MMS Пакет 10», «MMS Пакет 25», «MMS Драйв» даюцца абанентам фізічным і юрыдычным асобам усіх дзеючых тарыфных планаў, акрамя тарыфнага плана «Абсалют».
14. Абанент можа даведацца пра рэшту МMS-трафіка і тэрмін яго дзеяння пры дапамозе USSD-запыту *100#.