Абяцаны плацеж
На рахунку скончыліся грошы, а трэба зрабіць некалькі важных тэлефанаванняў або адправіць паведамленне? Скарыстайце паслугу «Абяцаны плацеж», увядзіце пажаданую суму і карыстайцеся паслугамі сувязі МТС, а рахунак папоўніце, калі вам будзе зручна.
Вы самастойна вызначаеце суму «абяцанага» плацяжу: 1,00, 2,00, 3,00, 4,00, 5,00, 6,00, 7,00, 8,00, 9,00 або 10,00 рублёў. Тэрмін дзеяння «абяцанага» плацяжу складае 10 дзён. Скарыстаць паслугу можна пры адмоўным балансе, калі запазычанасць складае не больш за 2,00 рублi.
Падрабязнасці
-
Як падключыць?
Каб падключыць паслугу «Абяцаны плацеж»:
-
скарыстайце мабільную праграму «Мой МТС»
- набярыце на тэлефоне *113*сума плацяжу ў рублях#;
- патэлефануйце па нумары 0870 13;
- адпраўце SMS-паведамленне на нумар 0870 13 з вызначэннем у тэксце паведамлення сумы плацяжу ў рублях;
-
скарыстайце Інтэрнэт-памочнік
Каб пагасіць плацеж у рамках паслугі «Абяцаны плацеж», вам неабходна папоўніць баланс на любую суму.
Калі пасля пагашэння «абяцанага» плацяжу не будзе дасягнуты дадатны баланс, вам будзе прыпынена аказанне паслуг сувязі ў адпаведнасці з дзеючымі ў МТС правіламі блакіровак.
-
-
Колькі каштуе?
Кошт паслугі «Абяцаны плацеж» — 0,44 рублёў. Плата за паслугу спісваецца разава падчас кожнага яе падключэння.
-
Хто можа скарыстаць паслугу?
«Абяцаны плацеж» даступны для вас, калі:
- вы абслугоўваецеся на любым тарыфным плане МТС, акрамя тарыфнага плана «Гасцявы», «Гасцявы 7», «Гасцявы 30», «Безліміцішча+ (гасцявы)», «Безліміцішча X (гасцявы)», «#Безліміцішча для гасцей»;
- у вас авансавы метад разлікаў за паслугі сувязі;
- абаненцкі нумар аформлены на пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь у названых дакументах;