Марк Шагал і Хаім Суцін: слухайце новы аўдыягід пра мастацтва Беларусі

34mag і МТС працягваюць серыю падкастаў, прысвечаных гісторыі мастацтва нашай краіны. Новую аўдыягісторыю «Мастакі з Беларусі ў Парыжы» ужо можно паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.

04-og1200bel.jpg

Чацвёрты выпуск прысвечаны адным з самых вядомых масткоў з Беларусі — Марку Шагалу і Хаіму Суціну. У пачатку ХХ стагодзя ў Парыж з беларускіх гарадоў і мястэчак прыехалі вучыцца дзясяткі таленавітых маладых людзей, якія вырашылі прысвяціць сваё жыццё мастацтву, сярод іх былі і героі падкасту. У аудыягісторыі вы даведаецеся, у якой атмасферы нараджаўся талент Марка Шагала і Хаіма Суціна, якім быў пачатак іх творчага шляху і дзе яны знаходзілі натхненне.

Падкаст дапамагалі рыхтаваць папулярны пісьменнік і журналіст, аўтар кнігі «Радзіма. Марк Шагал у Віцебску» Віктар Марціновіч разам з вядомым культуролагам і мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім. Яны раскажуць аб асаблівацях стылю творцаў.

Папярэдні падкаст «Сапраўдныя рамантыкі» быў прысвечаны тром найбольш адметным беларускім мастакам XIX стагоддзя — Івану Хруцкаму, Наполеону Ордзе і Станіславу Жукоўскаму. 

Паслухаць аўдыяэсэ пра Марка Шагала і Хаіма Суціна з любой кропкі свету можна на сайтах 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts і Яндекс.Музыка.

Будьте в курсе выгодных предложений — подпишитесь на рассылку МТС