Барока і класіцызм: слухайце новы аўдыягід пра мастацтва Беларусі

34mag і МТС у рамках новага праекта падкастаў пра гісторыю мастацтва ў Беларусі выпусцілі аудыягісторыю — «Прыгоды барока і класіцызму». Паслухаць і спампаваць аудыягісторыю можна на беларускай і рускай мовах.

02-og1200bel.jpg

Новы выпуск падкасту прысвечаны асаблівасцям барока і класіцызму ў Беларусі. У еўрапейскай культуры XVIII стагоддзя панавала барока, у Беларусі гэты стыль меў свае асаблівасці — сармацкае барока. На змену гэтаму стылю прыходзіць класіцызм — з выразнай геаметрыяй і гармоніяй. У аудыёгісторыі пойдзе гаворка пра гэтыя два стылі, якія паўплывалі на ўсе культурныя сферы Беларусі — жывапіс, скульптуру, будаўніцтва храмаў і нават на сістэму планавання гарадоў.

Падкаст рыхтавалі разам з мастацтвазнаўцам і пісьменнікам Сяргеем Харэўскім і вядучым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Любоўю Сысоевай.

Паслухаць аўдыягід пра барока і класіцызм ў Беларусі можна на 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple PodcastsCastbox.fmGoogle PodcastsЯндекс.Музыка


Будьте в курсе выгодных предложений — подпишитесь на рассылку МТС