Язэп Драздовіч і Алена Кiш: новы падкаст МТС і 34mag пра мастацтва Беларусі
34mag і МТС выпусцілі чарговы аўдыягід з серыі падкастаў пра гісторыю мастацтва Беларусі. Новы сюжэт «Мастакі-падарожнікі» ужо чакае сваіх слухачоў на беларускай і рускай мовах.
Шосты выпуск прысвечаны мастакам-падарожнікам XX стагоддзя Язэпу Драздовічу і Алене Кiш. Цэнтральнай тэмай прац Драздовіча былі іншапланетныя пейзажы, жыхары Сатурна і Марса. А яркія казачныя сюжэты Алены Кіш з экзатычнымі жывеламі выглядаюць як частка райскага сусвету. У падрыхтоўцы падкаста прымалі ўдзел мастацтвазнаўца Вольга Архіпава і пісьменніца Зараслава Камінская.
Папярэдні падкаст «Супрэматызм» распавядаў пра групу таленавітых мастакоў, якія ў 20-я гады XX стагоддзя ў Віцебску распрацоўвалі тэарэтычныя асновы супрэматызму — Казіміру Малевічу, Ілле Чашніку, Давіду Якерсону і Надзеі Хадасевіч-Лежэ.
Паслухаць аўдыяэсэ пра Язэпа Драздовіча і Алену Кiш з любой кропкі свету можна на сайтах 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts і Яндекс.Музыка.