Меню

Аматары археалогіі і фатаграфіі. Новы падкаст ад МТС і 34mag прысвечаны роду Тышкевічаў

МТС і 34mag працягваюць серыю падкастаў пра знакамітыя беларускія шляхецкія роды. Чарговы выпуск нагадвае пра спадчыну Тышкевічаў. Яго можна паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.

Аматары археалогіі і фатаграфіі. Новы падкаст ад МТС і 34mag прысвечаны роду Тышкевічаў

Слухачы даведаюцца пра паходжанне знакамітай дынастыі і яе ўнесак у гісторыю і культуру Беларусі. Прадстаўнікі роду сталі заснавальнікамі айчыннай археалогіі, стварылі першы ў краіне музей старажытнасцей і першую свецкую школу. А вялікі аматар падарожжаў Бенедыкт Тышкевіч пабудаваў у сваім маентку ўнікальную для таго часу фоталабараторыю, дзе праяўляў здымкі, зробленыя падчас замежных экспедыцый. Больш за 100 з іх зараз захоўваюцца ў музеі фатаграфіі ў Францыі.

Пабачыць архітэктурную спадчыну Тышкевічаў сення можна ў розных кутках Беларусі. Напрыклад, у Лагойску захаваўся фрагмент сцяны некалі велічнага мураванага палаца. Маентак ва ўрочышчы Вялае, на жаль, таксама ператварыўся ў руіны. Але будынак палаца ў Валожыне стаіць амаль у нязменным выглядзе. Побач з ім па загаду Іосіфа Тышкевіча быў пабудаваны касцел Святога Юзафа з крыптай для радавой пахавальні. 

Паслухаць або спампаваць падкаст пра Тышкевічаў на беларускай ці рускай мовах можна на сайтах 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Spotify, Castbox, Soundcloud, Google Podcasts і Яндекс.Музыка. Папярэднія выпускі праекта прысвечаны Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Тызенгаўзам і Пуслоўскім.


Будьте в курсе выгодных предложений — подпишитесь на рассылку МТС

Опрос о сайте МТС
Опрос о сайте МТС
Помогите нам стать лучше — пройдите короткий опрос
Вопрос 1 из 5
Просто ли найти на сайте МТС нужную информацию?
Нет, не просто
Да, просто
Вопрос 2 из 5
Как Вы оцениваете дизайн сайта?
Не нравится
Очень нравится
Вопрос 3 из 5
Считаете ли Вы сайт полезным?
Нет, не полезен
Да, полезен
Вопрос 4 из 5
Что можно улучшить на сайте?
Вопрос 5 из 5
Порекомендуете ли вы сайт МТС своим коллегам и партнерам?
Точно нет
Точно да
Спасибо за пройденный опрос
Спасибо за пройденный опрос
Вы нам очень помогли