Аплата банкаўскай картай
- Праверце, ці прызначаная банкаўская карта для аплаты ў інтэрнэце (гэтую інфармацыю дае банк, які выпусціў вашу пластыкавую карту).
- Выберыце від плацяжу (за паслугі сувязі або за растэрміноўку).
- Увядзіце нумар тэлефона з занальным кодам (у выпадку аплаты за паслугі сувязі) або 12-значны нумар асабовага рахунку (у выпадку аплаты за растэрміноўку).
- Увядзіце суму плацяжу. Сума плацяжу павінна быць у межах ад 0,10 да 499,99 рублёў.
- Выберыце спосаб аплаты банкаўскай картай.
- Націсніце кнопку «Прадоўжыць». Сайт МТС аўтаматычна пераадрасуе вас на спецыяльную абароненую плацежную старонку працэсінгавай сістэмы bePaid.
- Каб ажыццявіць аплату, вам неабходна ўвесці даныя сваёй карты і пацвердзіць плацеж, націснуўшы кнопку «Аплаціць».
- Пасля правядзення плацяжу на вызначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацвярджэнне аплаты. Просім вас захоўваць даныя аплаты.
* Для плацяжоў з карт, эмітаваных замежнымі банкамі (за выключэннем карт плацежнай сістэмы МИР), дзейнічаюць наступныя абмежаванні:
- Сума паспяховых транзакцый з адной карты замежнага банка не павінна перавышаць 100 BYN у месяц (за выключэннем плацяжоў па аплаце за абсталяванне, набытае ў МТС у растэрмiноўку).
- Сума паспяховых транзакцый з карт замежных банкаў для нумара тэлефона/асабовага рахунку атрымальніка не павінна перавышаць 100 BYN у месяц (за выключэннем плацяжоў па аплаце за абсталяванне, набытае ў МТС у растэрмiноўку).
Інфармацыя пра бяспеку Інтэрнэт-плацяжоў
- Плацежны сэрвіс па аплаце банкаўскімі картамі ажыццяўляецца сумесна ЗАТ «МТБанк» і кампаніяй электронных плацяжоў bePaid. У выпадку выкарыстання для аплаты банкаўскай карты плацежнай сістэмы МИР, сэрвіс прадастаўляецца сумесна ЗАТ «БСБ Банк» і кампаніяй «bePaid».
- Мы прымаем плацяжы з наступных банкаўскіх картаў: Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт, МИР.
- Рэквізіты банкаўскай карты не ўводзяцца Плацельшчыкам на сайце МТС.
- Плацяжы банкаўскімі картамі ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў правайдара інтэрнэт-плацяжоў. Плацежная старонка сістэмы адказвае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы даных згодна з пратаколам PCI DSS. Усе канфідэнцыйныя даныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.
- Каб пазбегнуць неправамернага выкарыстання банкаўскіх картак падчас аплаты, усе заказы на аплату, аформленыя на сайце МТС і прадаплочаныя банкаўскай картай, правяраюцца МТС. Згодна з правіламі плацежных сістэм Visa, MasterCard, МИР і БЕЛКАРТ у мэтах праверкі асобы і права на выкарыстанне карты Плацельшчык абавязаны па запыце, які паступіў ад МТС, даць некаторыя даныя. Гэта можа быць копія дзвюх старонак пашпарта трымальніка банкаўскай карты (разварот з фатаграфіяй), а таксама копія банкаўскай карты з абодвух бакоў (нумар карты трэба закрыць, акрамя апошніх чатырох лічбаў). МТС пакідае за сабой права без тлумачэння прычыны ануляваць заказ на аплату, у тым ліку ў выпадку непрадстаўлення названых дакументаў Плацельшчыкам (па факсу або па электроннай пошце ў выглядзе сканіраваных копій) або наяўнасці сумненняў у іх сапраўднасці.
Умовы вяртання грашовых сродкаў
Заявы плацельшчыкаў, звязаныя з пераводам і вяртаннем грашовых сродкаў, прымаюцца ў цэнтрах абслугоўвання абанентаў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Пры падачы заявы плацельшчык павінен мець пры сабе:
- дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт або вадзіцельскае пасведчанне);
- дакумент, які пацвярджае здзяйсненне плацяжу (копія электроннага карт-чэка ў выпадку аплаты банкаўскай картай, копія аплачанага электроннага рахунка ў выпадку аплаты электроннымі грашыма). Прад'яўляны плацежны дакумент павінен адназначна ідэнтыфікаваць прад'яўніка як уладальніка карт-рахунку або электроннага кашалька, з якога быў здзейснены плацеж;
- банкаўскую карту (ў выпадку аплаты з карт-рахунку).