Калі вам адмоўлена ў пераносе нумара, вам трэба звярнуцца да дзеючага аператара, каб удакладніць прычыны.
Калі даныя, перададзеныя вамі ў МТС, і даныя ў вашага аператара не супадаюць, неабходна звярнуцца да вашага аператара і актуалізаваць прозвішча, нумар тэлефона, адрас рэгістрацыі, серыю, нумар і асабісты нумар пашпарта.
Калі вам было адмоўлена ў пераносе нумара з прычыны запазычанасці на нумары, вам трэба папоўніць баланс да дадатнага (пажадана, з невялікім запасам, калі ў вас тарыфны план са штодзённым спісаннем абаненцкай платы) і зноў прыйсці ў салон МТС, каб падпісаць дагавор.
Калі ў вас ёсць абавязацельствы перад вашым дзеючым аператарам (нявыплачаныя ўзносы па растэрміноўцы, дадатковыя пагадненні аб неабходнасці карыстання паслугамі і г.д), перанос нумара ў МТС адбудзецца толькі пасля выплаты ўзносаў па растэрміноўцы, пасля заканчэння тэрміну дадатковых пагадненняў або пасля ўрэгулявання ўсіх пытанняў па абавязацельствам з вашым дзеючым аператарам.
Калі вы ўжо пераносілі нумар і з гэтага моманту прайшло менш за 90 дзён, вам таксама будзе адмоўлена: трэба пачакаць, калі гэты тэрмін скончыцца, і паўторна звярнуцца ў Салон МТС.