Праверка балансу | Падтрымка МТС

Праграма «Мой МТС»

Праграма «Мой МТС» — гэта інструмент самаабслугоўвання абанента, які дазваляе атрымліваць актуальныя даныя пра стан асабовага рахунку і астачу перадаплачаных мінут, SMS, MMS і інтэрнэт-трафіка, падключаць/адключаць паслугі, ажыццяўляць змену тарыфнага плана і рабіць іншыя дзеянні ў рамках свайго абаненцкага нумара.

Праграму можна ўстанавіць як на смартфоны, так і на планшэты, якія дзейнічаюць на аперацыйных сістэмах Android і iOS.

Магчымасці праграмы «Мой МТС»

Мабільны Памочнік

Каб працаваць з Мабільным Памочнікам з вашага мабільнага тэлефона, неабходна набраць нумар 087011. Каб атрымаць доступ да Мабільнага Памочніка з гарадскога тэлефона, набярыце 8 029 777 0870, сістэма папросіць увесці нумар вашага мабільнага тэлефона і пароль, які неабходна ўстанавіць, патэлефанаваўшы на нумар 08702.

Інтэрнэт-Памочнік

Вы заходзіце на сайт Інтэрнэт-Памочнік. Выконваючы інструкцыі, увядзіце нумар вашага тэлефона і пароль (супадае з паролем доступу да Мабільнага Памочніка). Вы трапляеце на вашу персанальную старонку, дзе даведаецеся пра астачу сродкаў на асабовым рахунку, атрымаеце інфармацыю пра плацяжы, а таксама можаце заказаць дастаўку рахунка.

Запыт балансу па кодавым слове

Каб карыстацца сэрвісам, неабходна ведаць нумар абанента і яго кодавае слова, якое вызначаецца падчас заключэння кантракта з аператарам. Адправіўшы на кароткі нумар 0877 SMS-паведамленне наступнага віду: 375ХХХХХХХХХ<прабел>кодавае слова, вы даведаецеся, ці трэба папоўніць асабовы рахунак вашых блізкіх.