Усе навiны

Ізраіль Басаў і Людміла Русава: заключны падкаст 34mag і МТС пра мастацтва Беларусі

34mag і МТС выпусцілі заключны падкаст у рамках сумеснага праекта пра гісторыю мастацтва Беларусі. Апошні сюжэт «Эксперыменты і пошук» прысвечаны малавядомым, але выбітным беларускім мастакам другой паловы XX стагоддзя. Як і ўсе іншыя падкасты серыі, яго можна паслухаць і спампаваць на беларускай і рускай мовах.

08-og1200bel.jpg

Заключны восьмы выпуск расказвае пра жыцце і творчасць Ізраіля Басава і Людмілы Русавай. Яны адносяцца да плеяды «неафіцыйных» мастакоў 70-ых і 80-ых гадоў мінулага стагоддзя, якія не жадалі рухацца ў рэчышчы сацыялістычнага рэалізму і пускаліся ў смелыя эксперыменты з колерам, формай і кампазіцыяй.

Ізраіль Басаў працаваў у стылі кубістычнага экспрэсіянізму, а галоўнымі тэмамі яго карцін былі непарадны бок савецкага горада і адносіны паміж людзьмі ў ім. А Людміла Русава знаёміла беларускае грамадства з мовай перформансу задоўга да таго, як гэтае слова стала звыклым у нашым лексіконе.

Аўдыёгід дапамагалі рыхтаваць мастацтвазнаўца Кацярына Iзафатава і даследчыца Таня Сецко.

Паслухаць гэты і іншыя падкасты серыі «Мастацтва Беларусі» з любой кропкі свету можна на сайтах 34travel.me і 34mag.net, а таксама на платформах Apple Podcasts, Castbox.fm, Google Podcasts і Яндекс.Музыка.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна