Для таго, каб эканоміць час кліента, МТС прапануе зручныя інструменты, каб вырашаць пытанні мабільнай сувязі. Адзін з іх - праграма «Мой МТС», якая спрашчае кіраванне паслугамі сотавай сувязі і дазваляе дыстанцыйна вырашаць асноўныя пытанні абслугоўвання.
З дапамогай праграмы можна змяняць тарыфныя планы, падключаць і адключаць паслугі і сэрвісы, сачыць за балансам, кантраляваць трафік на SIM-картах, якія ўстаноўленыя у мадэмах і іншых прыладах. Інтэрнэт-трафік у праграме «Мой МТС» не тарыфікуецца.
У праграме захоўваецца падрабязная інфармацыя пра ўсе спісанні з рахунку за апошнія 5 сутак. Даныя можна паглядзець, прайшоўшы шляхам «Меню - Фінансы - Апошнія спісанні».
Нават у выпадку блакіроўкі нумара ў «Мой МТС» можна праверыць баланс і астатак трафіка, зарэгістраваць абяцаны плацеж. Гэтыя ж аперацыі можна здзяйсняць з нумарамі родных і блізкіх: праграма дазваляе падключаць дадатковыя нумары і паўнавартасна імі кіраваць. Каб баланс і мабільны трафік, які астаўся, заўсёды былі перад вачыма, можна ўстанавіць віджэт на экране смартфона.
Таксама «Мой МТС» дазваляе хутка дзяліцца грашыма з рахунку з сябрамі, блізкімі або проста папаўняць баланс іншага нумара: дастаткова перайсці праз меню ў раздзел «Фінансы», а потым выбраць «Падзяліцца балансам».
У праграме прадугледжаны хуткі пошук навін, акцый, тарыфаў і паслуг. Проста ўвядзіце ключавое слова ў пошукавым радку ў меню праграмы - напрыклад, назва паслугі - і адразу ж з'явяцца ўсе навіны і акцыі, звязаныя з ёй.
Праграма даступная як карыстальнікам OC Android, так і OC iOS.
Больш падрабязна пра праграму «Мой МТС» тут.