МТС прапануе карпаратыўным кліентам падклуючыцца да платформы Microsoft Lynс дзеля эфектыўнай выдаленай працы. Яна звязвае розныя спосабы і прылады камунікацыі ў адзін сэрвіс і дазваляе ў рэжыме рэальнага часу абменьвацца імгненнымі паведамленнямі, выконваць аўдыё- і відэатэлефанаванні, арганізоўваць вэб-канферэнцыі незалежна ад месца знаходжання супрацоўнікаў і тыпу прылад, якія выкарыстоўваюцца. Сэрвіс Lynс асабліва актуальны для арганізацый з шырокай сеткай філіялаў.
Інтэрфейс Lynс просты ў кіраванні і дазваляе мець зносіны з супрацоўнікамі, кліентамі і партнёрамі ўсюды, дзе ёсць доступ да інтэрнэту. Падчас правядзення вэб-канферэнцый або вэбінараў можна адначасова падключыць да 50 удзельнікаў. Далучыцца да зносін можна без ўстаноўкі ПА - па спасылцы ў браўзеры. Карыстальнікі камунікатыўнай платформы могуць абменьвацца дакументамі, слайдамі, выкарыстоўваць вэб-дошку і даваць доступ да свайго экрана, каб рэдагаваць тэксты. Сэрвіс лёгка інтэгруецца з офіснымі прадуктамі: Microsoft Office, Outlook WebApp і Microsoft Exchange.
Каб скарыстаць магчымасці Microsoft Lynс, неабходна выбраць адзін з тарыфных планаў Lync Standard або Lynс Enterprise, звярнуўшыся ў кантактны цэнтр МТС па нумары 0990 або да супрацоўніка аддзела працы з ключавымі кліентамі.
Скарыстанне сэрвісу Microsoft Lync не прадугледжвае значных адначасовых выдаткаў на набыццё дадатковага абсталявання і ліцэнзіі. Кліент штомесяц аплачвае доступ да платформы толькі неабходнай колькасці карыстальнікаў. Маштабаванасць і гібкасць сістэмы Microsoft Lync таксама дазваляюць аптымізаваць выдаткі: чым больш карыстальнікаў, тым танней кошт аднаго падключэння.
Больш падрабязна пра платформу Microsoft Lynс і падключэнне глядзіце тут.