Усе навiны

МТС перадаў медыкам 100 планшэтаў з безлімітным інтэрнэтам для тэрміновай сувязі з калегамі і абмену інфармацыяй

МТС перадаў медыкам 100 планшэтаў і даў для кожнага гаджэта безлімітны інтэрнэт на неабмежаванай хуткасці. Гэта дазволіць аператыўна быць на сувязі з калегамі і абменьвацца інфармацыяй.

Дадатковы інтэрнэт-трафік на планшэтах будзе даступны на працягу васьмі месяцаў. Абсталяванне атрымалі ўстановы аховы здароўя Мінскай вобласці і Віцебска.

«Планшэты будуць выкарыстоўваць на выкліках тэрапеўты і лекары агульнай практыкі. На гаджэты будзе ўсталяванае спецыяльнае ПЗ, з дапамогай якога лекар атрымае доступ да электроннай базы пацыентаў, зможа выпісваць электронныя рэцэпты і аформіць дзённік пацыента падчас абслугоўвання візітаў дома. Гэта дапаможа зэканоміць час і аператыўна аказваць дапамогу пацыентам», - адзначыў галоўны ўрач Віцебскай гарадской цэнтральнай паліклінікі Станіслаў Іосіфавіч Цітовіч.

Таксама да 31 жніўня 2020 года дзейнічае акцыя «Дзякуй дактарам»: медыкам на карпаратыўных тарыфных планах даступны безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт / сек і 3000 мінут ва ўсе сеткі краіны.

Для эфектыўнай выдаленай працы МТС таксама прапануе карпаратыўным кліентам падпіску на сэрвіс Microsoft Lynс. З яго дапамогай можна рабіць аўдыё- і відэатэлефанаванні, арганізоўваць вэб-канферэнцыі, абменьвацца імгненнымі паведамленнямі, незалежна ад тыпу прылад, якія выкарыстоўваюцца. Сэрвіс Microsoft Lynс асабліва актуальны для арганізацый з вялікай сеткай філіялаў.

Больш падрабязна пра сэрвіс тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна