МТС з 1 лістапада зніжае тарыфы сваім абанентам на галасавы роўмінг у Расіі. Зменіцца кошт уваходных і выходных тэлефанаванняў. Змяненне тарыфаў адбываецца ў рамках дарожнай карты па рэалізацыі рэзалюцыі па пытанні аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, якая была распрацаваная ў 2017 годзе.
Кошт уваходных тэлефанаванняў падчас знаходжання абанента МТС на тэрыторыі Расіі складзе 0,11 рубля за мінуту.
Кошт выходных тэлефанаванняў у Беларусь падчас знаходжання ў роўмінгу ў Расіі складзе 0,22 рубля за мінуту, а выходных тэлефанаванняў на тэрыторыі краіны знаходжання - 0,55 рубля за мінуту.
Зніжэнне кошту тэлефанаванняў будзе распаўсюджвацца на ўсіх абанентаў МТС незалежна ад тарыфнага плана і сеткі расійскага аператара, у якой будзе зарэгістраваная мабільная прылада.