МТС запусціў паслугу «Бацькоўскі кантроль ESET», якая дапаможа забяспечыць бяспеку дзяцей у інтэрнэт-прасторы. З яе дапамогай можна фільтраваць непажаданы кантэнт на смартфонах і планшэтах, якія працуюць на базе Android.
Паслуга «Бацькоўскі кантроль ESET» дае магчымасць карыстацца пашыранай версіяй мабільнай праграмы ESET Parental Control. Наладзіўшы гэтую праграму і аформіўшы падпіску, карыстальнікі паслугі могуць блакіраваць непажаданы кантэнт, выбіраючы пэўныя катэгорыі сайтаў і праграм або вызначаючы іх уручную. Акрамя таго, ёсць магчымасць задаваць час выкарыстання праграм або абмежаваць доступ да іх, напрыклад, падчас заняткаў або сну. Функцыя вызначэння месцазнаходжання дапаможа быць у курсе таго, дзе знаходзіцца дзіця.
Пасля ўстаноўкі праграмы ESET Parental Control абанент МТС можа атрымаць доступ да ўсіх яго функцый, падключыўшы паслугу «Бацькоўскі кантроль ESET». Для гэтага неабходна адправіць USSD-запыт *209#. Пасля актывацыі паслугі абаненту ў SMS-паведамленні прыйдзе ліцэнзійны ключ - яго трэба ўвесці ў адпаведным раздзеле праграмы. Колькасць «дзіцячых» прылад, якія можна абараніць з дапамогай гэтага ліцэнзійнага ключа, не абмежаваная.
На працягу 5-ці дзён з моманту першага падключэння паслугі «Бацькоўскі кантроль ESET» абанентам МТС поўны функцыянал праграмы ESET Parental Control даецца бясплатна. Пасля заканчэння азнаямленчага перыяду кошт карыстання паслугай складзе 20 капеек у суткі.