Мелодыя замест гудкоў: МТС запусціў мабільную праграму ТОНІНГ | Навіны МТС
Усе навiны

Мелодыя замест гудкоў: МТС запусціў мабільную праграму ТОНІНГ

МТС прапануе ўстанавіць новую мабільную праграму ТОНІНГ. Цяпер абаненты могуць памяняць стандартныя тэлефонныя гудкі і зрабіць чаканне адказу больш прыемным, устанавіўшы мелодыю, прывітанне або іншы гукавы сігнал.

Новая праграма ТОНІНГ уключае ў сябе вялікі каталог мелодый розных жанраў і кірункаў. Гэта папулярныя песні замежных і беларускіх выканаўцаў, саўндтрэкі з фільмаў і серыялаў, сучасныя і класічныя музычныя творы і многае іншае. Таксама ёсць вялікая калекцыя жартаў, прыколаў і віншаванняў. А зручная сістэма пошуку дапаможа хутка знайсці любую мелодыю і праслухаць яе перад заказам.

З дапамогай праграмы вы зможаце вызначыць правілы прайгравання сваіх любімых мелодый. Напрыклад, устанавіць розныя песні для розных груп кантактаў або скласці расклад прайгравання на пэўныя дні тыдня або гадзіны.

Устанавіць праграму ТОНІНГ можна на прылады, якія падтрымліваюць аперацыйныя сістэмы iOS і Android. Інтэрнэт-трафік падчас выкарыстання праграмы ТОНІНГ не тарыфікуецца.

Больш падрабязна пра праграму ТОНІНГ глядзіце тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна