Усе навiны

Слухайце новы падкаст пра Мінск ад МТС

МТС і анлайн-часопіс 34mag.net выпусцілі новы падкаст. У гэты раз прапануем «прагуляцца» па вуліцах завадскога квартала сталіцы - посёлку трактарабудаўнікоў. Гэта дзявяты, заключны аўдыягід з цыклу падкастаў пра выдатныя мясціны Мінска.

Пасёлак трактарабудаўнікоў - узор пасляваеннай архітэктуры, які захаваўся практычна без змяненняў. У 40-я тут пабудавалі гіганцкі авіязавод, які затым стаў Мінскім трактарным заводам. А побач узвялі пасёлак трактарабудаўнікоў - з незвычайнымі дамамі, фантанамі і бульварамі. Сёння гэтыя кварталы - экзотыка на фоне сучаснай сталічнай забудовы.

Каб даведацца больш пра гістарычны квартал Мінска, спампоўвайце аўдыягід і адпраўляйцеся на шпацыр. Падкаст даступны на трох мовах - рускай, беларускай і англійскай.

Праект МТС і анлайн-часопіса 34mag.net пачаўся з падкасту «Мінск для навічкоў», серыю працягнулі аўдыягісторыі пра праспект Незалежнасці, Вялікі тэатр оперы і балета, Камароўскі рынак, вуліцу Нямігу, Завадскую і Кастрычніцкую вуліцы, сталічныя паркі. Акрамя таго, у рамках праекта мы выпусцілі падкасты пра Нясвіж і Белавежскую пушчу.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна