Усе навiны

МТС пашырае 4G-пакрыццё Мінскай вобласці

МТС павялічвае 4G-сетку ў Мінскай вобласці. У 140 населеных пунктах рэгіёну пачне дзейничаць новы дыяпазон LTE-800. У выніку высакаскорасны інтэрнэт стане даступны ў прыгарадах раённых цэнтраў, уздоўж аўтадарог і ў сельскай мясцовасці, у тым ліку ў аддаленых вёсках.

Па меры забеспячэння тэхналагічнай гатоўнасці інфраструктурнага аператара beCloud, сетка 4G будзе запушчаная 20 мая ў населеных пунктах Слуцкага, Стаўбцоўскага, Клецкага, Дзяржынскага, Маладзечанскага, Вілейскага, Мядзельскага, Пухавіцкага, Барысаўскага, Нясвіжскага, Клецкага, Старадарожскага, Лагойскага і іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Дыяпазон LTE-800 мае вялікі радыус дзеяння і дазваляе ахопліваць вялікую тэрыторыю з меншай колькасцю базавых станцый.

Дыяпазон LTE-800 ужо дзейнічае ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Таксама ў планах на гэты год - павялічыць сетку 4G у паўночным рэгіёне краіны - Віцебскай вобласці. Пашырыць 4G-сетку ад МТС ва ўсіх рэгіёнах краіны плануецца да 2023 года.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна