МТС стаў уладальнікам золата і серабра прэстыжнай маркетынгавай прэміі Effie Awards Belarus | Навіны МТС
Усе навiны

МТС стаў уладальнікам золата і серабра прэстыжнай маркетынгавай прэміі Effie Awards Belarus

МТС заваяваў золата ў катэгорыі «Positive Change/Уклад у грамадства і ўстойлівае развіццё. Брэнды» і серабро ў катэгорыі «Інтэрнэт і тэлекам» на міжнародным конкурсе Effie Awards Belarus. Узнагароды адной з самых прэстыжных прэмій у сферы рэкламы і маркетынгу атрымаў праект #ІнтэрнэтБезБулінгу.

EFFIE AWARDS BELARUS 2021.jpg

Журы конкурсу ацэньвала сумесную кампанію МТС і Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі #ІнтэрнэтБезБулінгу, якая накіраваная на прафілактыку цкавання сярод дзяцей і падлеткаў у інтэрнэце. У рамках праекта былі створаны спецыяльныя навучальныя ролікі і тэст-трэнажоры, якія дапамагаюць атрымаць больш інфармацыі пра кібербулінг і навучаюць дзяцей бяспечным паводзінам у сетцы. Акрамя таго, праект накіраваны на прасоўванне бясплатных інструментаў дапамогі: кругласутачнай гарачай лініі і псіхалагічнай анлайн-дапамогі.

У катэгорыі «Positive Change» узнагароду атрымліваюць брэнды, якія эфектыўна аб'ядналі бізнес-мэты і вырашэнне грамадска значных задач (здароўе, адукацыя, грамадства, сям'я і г.д.), а таксама звязалі гэтыя мэты з агульнай стратэгіяй брэнда.

У катэгорыі «Інтэрнэт і тэлекам» бяруць удзел мабільныя аператары і іх прадукты, а таксама кампаніі, дзейнасць якіх звязаная з тэлекамунікацыямі, інтэрнэт-паслугамі, кабельным і спадарожнікавым тэлебачаннем.

У Effie Awards Belarus 2021 прынялі ўдзел праекты, рэалізаваныя ў Беларусі ў перыяд з 1 студзеня 2019 года па 15 верасня 2021 года. Конкурсная праграма ўключала 24 таварныя катэгорыі і 22 спецыяльныя катэгорыі, а таксама 4 катэгорыі Positive Change.

Effie Awards - гэта сусветна вядомая прэстыжная прэмія ў галіне маркетынгу, якая прысуджаецца за дасягненні ў сферы маркетынгавых і рэкламных камунікацый.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна