Як будуць працаваць салоны сувязі і інтэрнэт-крама МТС у святочныя дні | Навіны МТС
Усе навiны

Як будуць працаваць салоны сувязі і інтэрнэт-крама МТС у святочныя дні

Калі вы жадаеце набыць сабе або ў падарунак родным і блізкім смартфоны і планшэты або далучыцца да акцый, прапануем азнаёміцца ​​з графікам работы ўласных салонаў сувязі і інтэрнэт-крамы МТС у святочныя дні.

31 снежня салоны сувязі ў асноўным будуць працаваць па стандартным графіку. Змены рэжыму работы закрануць наступныя офісы ў Мінску:

• ГЦ «Норд Сіці» (Лагойскі тракт, 37), час работы з 10:00 да 19:00;

• ГЦ ProStore (пр. Дзяржынскага, 126), час работы з 10:00 да 20:00;

• ГЦ «МОМА» (пр. Партызанскі, 150А), ГЦ «ГІПА» (вул. Гарэцкага, 2), ГЦ «Замак» (пр. Пераможцаў, 65-1), ГЦ Dana Mall (вул. Мсціслаўца, 11), ГЦ Green City (вул. Прытыцкага, 156), ГЦ «Скала» (вул. Пятра Глебкі, 5), БЦ «Аляксандраўскі» (пр. Пераможцаў, 5-1), ТРЦ «Экспабел» (Мінскі р-н, Бараўлянскі с. /з, 74/1) і ТРЦ Galileo (вул. Бабруйская, 6-10) час работы з 10:00 да 21:00.

Таксама 31 снежня зменіцца час работы салонаў у Гомелі (пр. Рэчыцкі, 5в), час работы з 10.00 да 20.00, Мазыры (вул. Рыжкова, 94), час работы з 10.00 да 20.00, Гродна (вул. Дубко, 17), час работы з 10.00 да 20.00, Гродна (пр. Я. Купалы, 87), час работы з 10.00 да 21.00.

1 студзеня абслугоўваць кліентаў будуць 6 салонаў сувязі: Мінск, ГЦ ProStore (пр. Дзяржынскага, 126), ГЦ Dana Mall (вул. Мсціслаўца, 11), ГЦ Green City (вул. Прытыцкага, 156), ГЦ «МОМА» (пр. Партызанскі, 150А), час работы офісаў названых вышэй з 12.00 да 22.00, ТРЦ Galileo (вул. Бабруйская, 6-10), час работы з 12.00 да 23.00 і Гродна (пр. Я. Купалы, 87), час работы з 12.00 22.00. У астатніх офісах МТС – выхадны.

2 студзеня выхадны дзень у салонах Мінска ў падземным гандлёвым цэнтры «Партызанскі» (пр. Партызанскі, 81Б-3) і Наваполацка (вул. Маладзёжная, 166а). Астатнія офісы МТС будуць працаваць у звычайным рэжыме. Падрабязную інфармацыю можна паглядзець тут.

Інтэрнэт-крама МТС працягне прымаць заяўкі кругласутачна. Дата і час дастаўкі абмяркоўваецца з менеджарам пасля прыняцця заяўкі.

Каб у перыяд святаў дыстанцыйна вырашаць асноўныя пытанні абслугоўвання без візіту ў офіс або тэлефанавання ў кол-цэнтр, можна скарыстаць праграму «Мой МТС».

Папярэдняя навіна

Наступная навіна