МТС павысіў прапускную здольнасць 4G-сеткі ў розных гарадах Беларусі і пакрыў перспектыўнай сувяззю новыя населеныя пункты ў Віцебскай вобласці. Базавыя станцыі працуюць у трох дыяпазонах – 800, 1800 і 2600 Мгц.
4G-сетка ў дыяпазоне 800 Мгц пачала дзейнічаць у пасёлках Краснасельцы Браслаўскага раёна, Абухава і Зубрэвічы Аршанскага раёна. Сувязь чацвёртага пакалення таксама з'явілася ў Асінторфе Дубровенскага раёна і Гуце Пастаўскага раёна. Акрамя таго, новыя базавыя станцыі LTE-800 былі запушчаныя ў пасёлках Астравенец Ушацкага раёна, Азярцы Талачынскага раёна. Больш даступным і камфортным стаў 4G-інтэрнэт у Лепелі.
Таксама МТС павысіў прапускную здольнасць 4G-сеткі для жыхароў розных гарадоў Беларусі. Сярод іх - Мінск, Брэст, Гомель і Гродна. Мабільны інтэрнэт таксама паскораны ў Мазыры. Мацнейшым стаў сігнал і ў Мінскім раёне — у Прылуках і Копішчы.
МТС развівае тэхналогію 4G адразу ў трох дыяпазонах – 800, 1800 і 2600 Мгц. Гэта дазваляе выкарыстоўваць перавагі кожнага фармату: так, ніжэйшыя частоты добрыя для пакрыцця вялікіх тэрыторый, а больш высокія - для паляпшэння якасці сувязі ў месцах шчыльнай забудовы і пропуску вялікага аб'ёму трафіка.
Мабільная сувязь чацвёртага пакалення ад МТС найбольш запатрабаваная ў буйных гарадах, абласных і раённых цэнтрах Беларусі. Яна таксама прадстаўленая ў малых населеных пунктах і сельскай мясцовасці. Праект рэалізуецца сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud. Усе базавыя станцыі ўстанаўліваюцца з улікам санітарных норм і павышаных патрабаванняў да бяспекі.
Каб карыстацца 4G, трэба зайсці ў настройкі і пераканацца ў наяўнасці падключэння. Праверыць, ці падтрымлівае смартфон або SIM-карта LTE-сетку, можна з дапамогай USSD *464#. У адказ прыйдзе паведамленне пра стан гаджэта.
Акрамя таго, можна самастойна падключыць 4G на смартфонах з аперацыйнымі сістэмамі iOS і Android. У выпадку з iPhone ланцужок дзеянняў такі: настройкі – сотавая сувязь – параметры даных – голас і даныя – LTE. На Android-смартфонах паслядоўнасць падобная: настройкі – мабільная сетка – мабільная перадача даных – пераважны рэжым сеткі – 4G/3G/2G. Пасля змены настроек трэба перазагрузіць тэлефон, падключэнне да сеткі 4G МТС адбудзецца аўтаматычна.