МТС абнуліў кошт уваходных тэлефанаванняў у роўмінгу на тэрыторыі Расіі
З 1 красавіка 2022 года кошт уваходных тэлефанаванняў падчас знаходжання абанентаў МТС на тэрыторыі Расіі складзе 0 рублёў. Падрабязней даведацца пра ўмовы ўсіх тарыфаў і паслуг у роўмінгу можна тут.
Змяненне будзе распаўсюджвацца на ўсіх абанентаў МТС незалежна ад тарыфнага плана і сеткі расійскага аператара, у якой будзе зарэгістраваная мабільная прылада.
Цэны на выходныя тэлефанаванні, SMS і інтэрнэт-трафік у роўмінгу застануцца без змяненняў.
Даведацца падрабязнасці, ўдакладніць наяўнасць ўпадабанай мадэлі і здзейсніць куплю вы можаце як у нашых салонах сувязі, так і ў інтэрнэт-краме, як online, так і па тэлефонах +375 (29) 545-00-00 або па кароткім нумары 210.