Дзіця джунгляў, хлопчык-робат і спадчынніца мільёнаў: фільмы пра смелых падлеткаў у сэрвісе МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Дзіця джунгляў, хлопчык-робат і спадчынніца мільёнаў: фільмы пра смелых падлеткаў у сэрвісе МТС ТБ

Як натхніць дзяцей на жыццё, поўнае добрых прыгод? Добры прыклад - героі прыгодніцкіх фільмаў, якія не гуляюць у камп’ютарныя гульні, а адпраўляюцца ў падарожжы і прапускаюць урокі, каб адкрыць у сабе новыя таленты. Усе фільмы нашай кінападборкі даступныя ў сэрвісе МТС ТБ або да 5 дзён пасля эфіру ў запісе.

«Кніга джунгляў»

Гэта казачнае фэнтэзі для ўсёй сям'і пра самага знакамітага хлопчыка з джунгляў — Маўглі. Карціна з'яўляецца пераможцам прэміі «Оскар-2017» у намінацыі «Лепшыя візуальныя эфекты».

Калі і дзе: 8 красавіка ў 18:40 на канале «Кінасям'я» і ў архіве МТС ТБ


«Штучны розум»

Фантастычная кінагісторыя па задумцы Стэнлі Кубрыка пра бескарысліва кахаючага дзіцяня-робата, які адаптуецца ў свеце людзей і марыць стаць сапраўдным хлопчыкам. Гэта культавы фільм Стывена Спілберга з Джудам Лоў.

Калі і дзе: 9 красавіка ў 10:00 на канале «Кінахіт» і ў архіве МТС ТБ


«Дарагі тата»

Камедыя з Уладзімірам Удавічэнкавым і Ірынай Пеговай. Па сюжэце дзяўчынка-падлетак аказваецца ўцягнутай у дарослыя справы бізнесменаў, адзін з якіх - яе бацька. Калісьці даўно ён кінуў дачку, але зараз спрабуе ўгаварыць адмовіцца ад спадчыны. Спойлер: цынічны разлік разаб'ецца на друзачкі аб дзіцячую кемлівасць

Калі і дзе: 10 красавіка ў 06:00 на канале «Наша новае кіно» і ў архіве МТС ТБ


«Лекар: Вучань Авіцэны»

Прыгожае гістарычнае кіно паводле сусветнага бестселера, у якім малады чалавек знаходзіць сваё сапраўднае прызначэнне - лячыць. Каб навучыцца прамудрасцям лекавання ён перасякае моры і пустыні. У ролі мудрага настаўніка - Бэн Кінгслі.

Калі і дзе: 9 красавіка ў 16:05 на канале «Кінахіт» і ў архіве МТС ТБ


«Светлячок»

Сумленная драма пра свет тынэйджараў і гісторыя пра барацьбу з баязлівасцю і сумненнямі дзеля светлай будучыні. Што робяць падлеткі па-за межамі школы, што ўтойваюць? Многія адказы - у гэтай кінакарціне.

Калі і дзе: 10 красавіка а 15:55 на канале «Кінапрэм'ера» і ў архіве МТС ТБ


«Фантастычная чацвёрка»

Новае бачанне знакамітага сюжэту Marvel, паводле якога чатыры астранаўты адпраўляюцца ў авантурнае падарожжа ў паралельную рэальнасць. Ці атрымаецца ў іх выканаць сваю місію?

Калі і дзе: 9 красавіка ў 20:45 на канале «Кінасям'я» і ў архіве МТС ТБ


«Татулі»

Італьянская камедыя на вечную тэму бацькоў і дзяцей. Тры дачкі і тры бацькі спрабуюць разабрацца ва ўласных узаемаадносінах, метадах выхавання і планах на будучыню.

Калі і дзе: 8 красавіка ў 20:30 на канале «Кінапрэм'ера» і ў архіве МТС Б


МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, які ўключае каля 120 тэлеканалаў і анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт можна глядзець у рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна